МІНСК, 19 мая — Sputnik. Беларускім уладам неабходна змяніць псіхалогію адносіны да малога бізнэсу, перакананы прадпрымальнікі.
У панядзелак у Мінску прайшоў форум, на якім каля двух соцень прадпрымальнікаў абмеркавалі становішча спраў і прынялі рэзалюцыю з рэкамендацыямі для кіраўніцтва краіны.
"Нам не патрэбныя шматмільённыя субсідыі і крэдыты, накіруйце іх рабочым і служачым, нам трэба, каб малы бізнес пакінулі ў спакоі, хоць бы на бліжэйшыя 5 гадоў", — гаворыцца ў выніковым дакуменце.
Прадпрымальнікі бачаць выхад з "сур'ёзнага эканамічнага крызісу", з якім, па іх словах, Беларусь не сутыкалася апошнія 20 гадоў, у захаванні працоўных месцаў і стварэнні спрыяльных умоў для малога і сярэдняга бізнесу.
ІП патрабуюць накласці мараторый на канфіскацыі і праверкі для малога, сярэдняга і буйнога бізнесу ў Беларусі тэрмінам на 5 гадоў, а таксама спыніць практыку напаўнення бюджэту праз канфіскацыйныя метады. "Замест таго, каб шукаць паразуменне і супрацоўніцтва з ІП, вы (Беллегпрам) праводзіце праверкі ІП. Любая праверка прадпрымальнікаў сканчаецца прагназуема — у 95% выпадках вынік канфіскацыя тавару і штрафам", — заявіў ініцыятар правядзення форуму кіраўнік РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.
Прадпрымальнікі таксама просяць прыпыніць, адмяніць або змяніць заканадаўчыя акты, якія не могуць быць выкананы прадпрымальнікамі і "нясуць пагрозу ліквідацыі нацыянальнага бізнесу Беларусі". У прыватнасці, гаворка ідзе пра вызваленне ад адміністрацыйнай адказнасці ІП і ПУП, занятых у рознічным гандлі, за адсутнасць сертыфікатаў на тавар.
Яны таксама прапануюць вярнуцца да першапачатковай ідэі адзінага падатку для ІП штучнага гандлю, з фіксаваным падвойным ПДВ і падвойным каэфіцыентам за тавар без дакументаў.
ІП лічаць неабходным ўстанаўліваць плацежныя тэрміналы выключна па добраахвотным прынцыпе і просяць адмяніць абавязковую для ўсіх іх ўстаноўку для рознічнага гандлю і таксі. Яны таксама настойваюць на унясенні змены ў закон аб выплатах у ФСАН па прынцыпе "не працуеш — не плаціш".