Радзькоў вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Радзькоў
Аляксандр Радзькоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтай пасадзе ён прапрацаваў пяць месяцаў: з 20 снежня 2014 года.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Радзькова ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стане здароўя, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Да гэтага прызначэння 63-гадовы доктар педагагічных навук Радзькоў на працягу трох гадоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. У 2003-2010 гадах узначальваў міністэрства адукацыі.

Ён таксама з'яўляецца старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", якое фармальна лічыцца "прэзідэнцкай партыяй" і на выбарах кіраўніка дзяржавы 2010 узначальваў перадвыбарчы штаб Лукашэнкі.

20 снежня 2014 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Радзькова памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Стужка навiн
0