Вялікі дабрачынны канцэрт адбудзецца 23 мая ў Мінску

© Photo : акаунт "Серебряная свадьба" ў FacebookКабарэ-бэнд "Серебряная свадьба"
Кабарэ-бэнд Серебряная свадьба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мерапрыемстве прымуць удзел знакамітыя беларускія гурты, сабраныя грошы пойдуць на дапамогу дзіцячаму дому-інтэрнату.

МІНСК, 19 мая — Sputbik. У сталічным клубе Re: Public у пяты раз адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт "Дапамажы дзецям разам з намі", вылучаныя сродкі перададуць ДУ "Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця".

Мерапрыемства будзе доўжыцца усю ноч з 23-га на 24-га мая, у ім прымуць удзел "Петля пристрастия" "Касиопея" "Серебряная свадьба", "Разбітае сэрца пацана", "Нагуаль", "Батанік Проджект" і іншыя.

Канцэрт пройдзе ў клубе Re: Public, пачнецца а 19-й гадзіне 23 мая, завяршыцца ў 5:00 у нядзелю. Кошт квіткоў складае ад 150 да 300 тысяч беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0