Чыгунка Германіі можа прыпыніць сваю працу

© REUTERS / Michaela RehleЗабастоўка машыністаў Deutsche Bahn
Забастоўка машыністаў Deutsche Bahn - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя машыністаў, да забастоўкі працаўнікоў Deutsche Bahn далучацца і супрацоўнікі пасажырскіх цягнікоў.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Прадстаўнікам прафсаюза GDL і кіраўніцтву чыгуначнага канцэрна Deutsche Bahn ў чарговы раз не атрымалася дамовіцца, паведаміў у аўторак Spiegel Online са спасылкай на крыніцы ў прафсаюзах.

Як стала вядома, да распачатай у аўторак забастоўкі машыністаў ў сераду далучацца супрацоўнікі пасажырскіх саставаў.

 Машыністы патрабуюць ад кіраўніцтва DB павышэння заробкаў на 5% для ўсіх работнікаў, акрамя гэтага адмены перапрацовак і скарачэнне на гадзіну працоўнага тыдня. Прафсаюзы таксама не згодныя з тарыфнай сеткай машыністаў. Кіраўніцтва канцэрна прапанавала падняць заробкі ў два этапы на 4,7%, а таксама выплаціць працаўнікам разавую прэмію ў тысячу еўра да 30 чэрвеня.

Акрамя нязручнасцяў для пасажыраў, забастоўка пагражае сур'ёзнымі стратамі прамысловасці і бізнесу, так як многія прадпрыемствы перавозяць прадукцыю менавіта па чыгунцы.

Папярэднія забастоўкі работнікаў DB абышліся канцэрну прыкладна ў 220 мільёнаў еўра. Забастоўка, абвешчаная ў аўторак, стала дзевятай па ліку. Плануецца, што яна будзе доўжыцца да суботы.

Стужка навiн
0