МІНСК, 19 мая — Sputnik. Улады Мінска даручылі ведамствам забяспечыць бяспеку выпускных мерапрыемстваў у мінскіх школах, паведаміла прэс-служба Мінскага гарвыканкама.
"Дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам адміністрацый раёнаў, кіраўнікам камітэтаў і ўпраўленняў Мінгарвыканкама па забеспячэнні бяспечных умоў правядзення традыцыйных школьных урачыстасцяў", — паведаміла першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Марыя Кіндзірэнка.
Камітэту па ахове здароўя даручана забяспечыць дзяжурства медыкаў на школьных святах, а таксама забяспечыць прыярытэтнасць выезду хуткай дапамогі да месцаў правядзення выпускных вечароў.
Акрамя гэтага, паводле інфармацыі Мінскага гарвыканкама, ва ўстановах адукацыі будзе арганізавана дзяжурства супрацоўнікаў МНС, МУС, а таксама настаўнікаў і бацькоў.
Таксама ў дні правядзення выпускных мерапрыемстваў Мінгандлем будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў і піва з 00:00 да 24:00.
"Апошні званок" прагучыць у мінскіх школах 30 мая, выпускныя мерапрыемствы пройдуць ва ўстановах агульнай і сярэдняй адукацыі 12 чэрвеня.