Лепшыя фільмы пра вайну: "Дзяўчынка шукае бацьку"
14:05 20.05.2015 (абноўлена: 14:02 23.02.2023)
© Sputnik / РИА Новости
/ Падпісацца
Фільм пра сапраўднае сяброўства, шчырасць і прыгоды дзяцей, якія здольны на дарослыя ўчынкі, быў пастаўлены Львом Голубам і выйшаў у пракат у 1959 годзе.
Юлія Хвошч, Sputnik.
Экранізацыя паводле аднаіменнага твора Кастуся Губарэвіча не пакідае абыякавымі ні дарослых, ні, тым больш, дзяцей.
Просты сюжэт атрымаў вельмі цікавае ўвасабленне. Сцэнарысты пабудавалі стужку востра, займальна, напоўнілі яе раптоўнымі перашкодамі з жыцця маленькай гераіні. Фільм меў поспех у гледачоў самага рознага ўзросту, яго дэманстравалі амаль у 40 краінах свету.
Ленка знаёміцца з Янкам
Назва фільма некалькі недакладна выказвае яго змест. Фільм хутчэй распавядае не пра тое, як дзяўчынка шукае бацьку, а пра тое, як маленькі Янка праяўляе гераічную адвагу, каб выратаваць свайго новага сябра.
У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны падчас бамбёжкі на дарозе гіне маці чатырохгадовай Леначкі. Дзяўчынку знаходзіць ляснік і прыводзіць у сваю хату, якая знаходзіцца ў самым гушчары і дзе ён жыве са сваім унукам Янкам.
У сумке Ленінай маці ляснік знаходзіць фатаграфію сям'і і пашпарт, адкуль даведваецца пра прозвішча дзяўчынкі і пра яе адрас. Лена з Запольска, дзе актыўна дзейнічае партызанскі атрад бацькі Панаса. Фашысты абяцаюць за яго галаву шчырую ўзнагароду.
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
© Sputnik / РИА Новости
/ Нямецкі камендант Запольска Гюнтэр даведаўся, што бацька Панас — былы сакратар раёна Мікуліч, — і загадвае старшыні паліцыі зладзіць у яго хаце засаду. У яе трапляе ляснік, і яму трэба весці немцаў у сваю хату. Але па дарозе ён паспявае папярэдзіць дзяцей, і яны ўцякаюць у лес.
Затрымліваючы немцаў у пагоні за дзяцьмі, ляснік гіне. Немцы знаходзяць у яго хаце фотакартку з Ленай, і разумеюць, што яна — дачка Панаса. Гюнтэр загадвае зладзіць аблаву на ўсіх маленькіх дзяцей у горадзе…
"Героі, якіх нельга не палюбіць"
З раскрыццём вобразаў сваіх герояў юныя акцёры выдатна справіліся, у розных эмацыйных станах яны ігралі дакладна і натуральна.
"Добрую палову поспеха карціне забяспечыла ўменне рэжыссёра знайсці такую таленавітую выканаўцу, якой з'явілася Аня Камянкова. Прыродная абаяльнасць, шчырасць і непасрэднасць у выяўленні пачуццяў з самага пачатку зябяспечылі ёй сімпатыі гледачоў", — піша кінакрытык А. Красінскі.
Назіраючы за гульнёй акцёраў-дзяцей, часцяком здіўляешся іх акцёрскаму таленту, а яны такія маленькія. Гераіня Ганны Камянковай — у будучым вядомай актрысы — зачароўвае з самых першых кадраў, калі яна плача ля сваёй мамы, і трымае ўвагу гледача да самага фіналу.
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
© Sputnik / РИА Новости
/ Яе страх, радасць, ўпартасць, сумневы аператар перадае буйнымі планамі. Твар Алёнкі (нібы з савецкай шакаладкі) выклікае трапятанне і слёзы на вачах, а бо гэта дэбют шасцігадовай актрысы. Побач з ёй — іншыя каларытныя вобразы дзяцей. Пятрусь, які без слоў разумее, што трэба рабіць, смешная шапялявая Нюша ("Ужаш, ужаш, шуматоха"), строгі, але справядлівы Янка, які, нібы старэйшы брат, становіцца правадыром дзяўчынкі ў небяспечным дарослым свеце.
Крапатлівая старанная работа рэжысёра з маленькімі акцёрамі дала добрыя вынікі.
Сродкамі кінематографа
Агульная танальнасць філма залішне драматызавана, як бы там не было, гэта ў першую чаргу фільм для дзяцей, і толькі ў другую — пра вайну. У прыватнасці, эпізод з закладнікамі, якіх расстрэльваюць на вачах у юных герояў, выглядае не натуральна.
Гэтая стужка, у адрозненні ад папярэдніх работ Голуба, больш поўна раскрывае беларускую тэму (у эпізодах шмат панарам з прыгожымі тыпова беларускімі пейзажамі, з'яўляюцца беларускія рысы ў характарах герояў). Аднак у фільме ёсць некаторая шаблоннасць: адданы вялікі сабака, беларускія нацыянальныя элементы ў адзежы.
"У фільме шмат трагічнага — ён нават пачынаецца са смерці. Разам з тым аўтары апавядаюць пра прыгажосць чалавечага подзвігу, аб духоўным багацці людзей, і гэта робіць карціну аптымістычнай", — піша кінакрытык К. Парамонава.
Партрэты немцаў не выглядаюць такімі, якімі глядач прывык іх бачыць на экране. У гэтай стужцы Голуба яны буйного целаскладу, з мягкімі рысамі твараў. Сустракаюцца ў фільме і добрыя немцы: цяжка паранены немец трымае сабаку, каб тая не здолелала ўзяць след, а дзеці паспелі б схавацца.
Сюжэт фільму развіваецца дынамічна і імкліва.
Музычны план у фільме пабудаваны лагічна і дакладна. Багатая і цікавая музыка дапаўняе не столькі вобразы галоўных герояў (якім дапаўнення ўвогуле і не патрабуецца), колькі сюжэтны шэраг падзей, што адбываецца на экране.
Светлая гісторыя пра ваенны час
Гісторыя гэтая займальная і кранальная, мужная і рамантычная. У ёй глядач пазнае, як спагадліва і высакародна сэрца сумленнага чалавека, як ні гора, ні пазбаўлення не могуць забіць у некаторых людзях сапраўднай, шчодрай дабрыні, як чалавек выбаўляе іншага з бяды, ведаючы, што рызыкуе пры гэтым жыццём. Героям фільма шчыра спачуваюць як самыя юныя, так і дарослыя гледачы.
"Гэты фільм ведаюць гледачы каля чатырох дзесяткаў замежных краін. Сцэнарысты паднялі ўдзячную тэму, а рэжысёр і артысты годна ўвасобілі яе на экране. Кранальная ў фільме дзятва. Прыгоды Лены і Янкі хвалююць до слёз, а маленькія артысты настолькі непасрэдныя, мілыя і пацешныя перад кінакамерай, што іх нельга не палюбіць", — піша крытык Г. Рошаль у сваім артыкуле "Героі, якіх нельга не палюбіць".
Вядома, што не адзін фільм не заменіць кнігі, дзе па іншаму ўяўляеш герояў і суперажываеш ім, але вельмі добра тое, што такія кнігі не застаюцца без увагі і па іх ствараюць фільмы. У гэтай гісторыі паказваецца і адвага, і ўстойлівасць. Кожны, хто прагледіў гэты фільм, не застаўся да яго абыякавым.
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку". Ленка і Янка
© Sputnik / РИА Новости
/ Здымачная група:
- сцэнарый — К. Губарэвіч, Я. Рыс;
- рэжысёр — Л. Голуб;
- аператары — А. Аўдзееў, І. Пікман;
- мастак — Ю. Булычоў;
- кампазітары — Ю. Бельзацкі, У. Алоўнікаў;
- гукааператар — М. Вяндзееў;
- мантаж — А. Фёдарава.
У ролях:
- Г. Камянкова — Лена;
- У. Гуськоў — Янка;
- М. Бармін — бацька Панас;
- У. Дарафееў — ляснік;
- А. Ягорава — Праскоўя Іванаўна;
- Я. Грыгор'еў — фельдшар.
фільм адзначаны ўзнагародамі:
- другая прэмія фільму, дыплом і прыз "Залатая плытка" Ю. Булычову на ІІ Міжнародным кінафестывалі аб сям'і (Вічэнцэ, Італія, 1965 год);
- спецыяльная прэмія Каменковай за лепшае выкананне дзіцячай ролі на ІІ Міжнародным кінафестывалі (Мар-дэль-Плата, Аргентына, 1960 год);
- Першая прэмія за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва і Другая прэмія Ю. Булычову за лепшае мастацкае афармленне (1960 год);
- прэміі Л. Голубу за лепшую рэжысуру, К. Губарэвічу і Е. Рысу за лепшы сцэнарый, І. Вяндзееву за запіс музыкі і шумоў, хвалебныя водгукі Ю. Бельзацкаму і В. Алоўнікаву на ІІ Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі (Рыга, 1960 год).