МІНСК, 21 мая — Sputnik. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу адбудзецца 21 мая ўвечары. У конкурсе возьмуць удзел буйнейшыя тэлекампаніі рэспубліканскага і рэгіянальнага маштабу.
Галоўнай інтрыгай конкурсу стане намінацыя Гран-пры "Тэлевізійны праект года", які будзе прысуджаны самай маштабнай і сацыяльна значнай працы, атрымаўшай шырокі грамадскі рэзананс.
Акрамя 25 традыцыйных намінацый журы вызначыць лепшы тэлепраект на тэму "Вялікай Айчыннай вайны" і "Вялікай перамогі".
Упершыню канкурэнцыю сталым майстрам зробяць студэнты, якіх адзначаць спецыяльнымі ўзнагародамі.