МІНСК, 21 май — Sputnik. Беларуская чыгунка запускае новы маршрут з Гродна ў Вільню з 6 чэрвеня.
Цягнік міжнародных ліній будзе адпраўляцца з Гродна ў 05:44 раніцы і прыбываць на канчатковую станцыю ў 10:15. Адпраўленне з Вільні ў 17:26, прыбыццё ў Гродна — у 21:51.
Прамежкавыя прыпынку складу — Масты, Ліда і чыгуначны пункт пропуску Беняконі. Расклад цягніка ўжо можна ўбачыць на сайце БЧ.
Плануецца, што склад будзе курсіраваць па суботах і нядзелях. Кошт квітка з Горадні — 190 800 рублёў.