МІНСК, 25 мая — Sputnik. Лідэр апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць" Анджэй Дуда стаў прэзідэнтам Польшчы ў другім туры, набраўшы 52% галасоў.
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў у Польшчы ў мінулую нядзелю. За пасаду кіраўніка дзяржавы спаборнічалі дзеючы кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі і кандыдат ад найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць" Анджэй Дуда. Камароўскі прайграў у першым туры 10 мая на 1% свайму галоўнаму канкурэнту 43-гадоваму Анджэю Дудзе. Паводле дадзеных экзіт-полаў, за Дуду прагаласавалі 52,0% выбаршчыкаў, за Камароўскага — 48,0%. Яўка на выбары ў другім туры склала 55,5%.
Дзеючы прэзідэнт Польшчы прызнаў сваё паражэнне на выбарах. "Не атрымалася ў гэты раз. Так вырашыў народ. Віншую майго суперніка, Анджэя Дуду, і жадаю ўдалага прэзідэнцтва", — адзначыў Камароўскі ў сваім акаўнце ў Twitter, падзякаваўшы ўсіх тых, хто падтрымліваў яго на гэтых выбарах.
Віншаванне дудзе таксама накіраваў экс-прэм'ер-міністр краіны і старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск. Чакаецца, што афіцыйныя вынікі падліку галасоў Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы абвесціць у панядзелак увечары.