Рэкламу “Баржомі” пераклалі на беларускую мову

© Sputnik / Аляксей Кудзенка / Перайсці ў медыябанкМінеральная вада "Баржомі"
Мінеральная вада Баржомі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы ролік гандлёвай маркі “Баржомі” будуць паказваць і на беларускай мове.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Ідэя перакласці ролік на беларускую мову была выклікана папулярнасцю роднай мовы на Беларусі, якае расце у краiне хуткімі тэмпамі. Беларус імкнецца ўсё часцей гаворыць на роднай мове ў штодзённым жыцці: сёння "размаўляць па беларуску" — моднае, патрыятычнае, сучаснае.

Ролік ГМ "Баржомі" пачалі паказваць у сакавіку 2015 года на Нацыянальных тэлеканалах Беларусі. Такі крок прадэманстраваў высокія вынікі тэле глядзення, кампанія ўжо атрымала шэраг пазітыўных водгукаў ад спажыўцоў.

Выкарыстанне сродкаў тэлекамунікацыі — гэта толькі першы крок у падтрымцы развіцця беларускай мовы. Далей плануецца шэраг іншых праектаў брэнда на беларускай мове: з дня на дзень запускаецца фінальная версія сайта на роднай мове беларусаў, плануюцца таксама мабільныя дадаткі, ан-лайн каляндар свят на кожны дзень і іншыя праекты.

ГМ "Баржомі" выступіла адным з першых міжнародных брэндаў, што падтрымваюць ініцыятыву развіцця беларускай мовы.

Стужка навiн
0