ЕС дапаможа Беларусі грашыма на лячэнне дзікіх жывёл

© Flickr / Carol VinzantДзікі кабан
Дзікі кабан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная сума дапамогі, якая выдаткоўваецца Еўразвязам, - 1,5 мільёна еўра.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і дзяржаўныя службы харчавання і ветэрынарыі Літвы і Латвіі падпісалі пагаднення аб прадастаўленні рэспубліцы бязвыплатнай фінансавай дапамогі Еўрасаюза для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл, гаворыцца ў паведамленні на сайце амбасады Беларусі ў Францыі.

"Агульная сума дапамогі Еўрасаюза ў межах двух пагадненняў складзе каля 1,5 мільёна еўра, сродкі прадастаўляюцца для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі на працягу 2015 года", — адзначаецца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што пагадненні былі падпісаны ў беларускім пасольстве ў Парыжы: з боку Беларусі дакумент падпісаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Півавар, у цырымоніі таксама прыняў удзел пасол Павел Латушка.

"Супрацоўніцтва паміж ветэрынарнымі ведамствамі Беларусі, Латвіі і Літвы ў пытаннях барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл працягваецца ўжо пяць гадоў і мае свае станоўчыя вынікі, якія выяўляюцца ў зніжэнні колькасці выпадкаў захворвання на шаленства дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі", — вадзначыў Півавар пры падпісанні дакументаў.

Прадстаўнік беларускага Мінсельгасхарча прыбыў у Парыж на чале беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў 83-й Генеральнай сесіі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, якая праходзіць з 25 па 29 мая 2015 года.

Стужка навiн
0