МІНСК, 27 мая — Sputnik. Для ўдзелу ў конкурсе беларускім гуртам трэба адпавядаць толькі двум умовам: быць маладым гуртом і мець жаданне выступіць на адкрыцці першага беларускага Greenfest, які пройдзе сёлета 3 ліпеня на аэрадроме "Баравая", паведамляецца на старонцы мерапрыемства ў Facebook.
"Галоўны прыз — магчымасць адкрыць фестываль сваім выступам. 5 лепшых выканаўцаў абярэ прафесійнае журы — музычныя блогеры і журналісты. Каму з груп аддаць права адкрыць #GreenFest і выступіць на адной сцэне з лепшымі сусветнымі камандамі — вырашыць народнае галасаванне ў сацыяльных сетках", — паведамляецца ў суполцы.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба размесціць інфармацыю аб гурце на сцяне суполкі Greenfesta ў Кантакце, у якой павінна змяшчацца назва, апісанне гурта, фота, адзін студыйны аўдыёзапіс, адзін канцэртны відэазапіс.
Прыём заявак спыняецца 15 чэрвеня ў 00.00 па беларускім часе. Ўсе заяўкі, размешчаныя пасля гэтага часу, разглядацца не будуць.
У перыяд з 15 па 21 чэрвеня журы праслухае ўсе дасланыя запісы, а з 22-га па 28-е чэрвеня пройдзе галасаванне ў сацыяльных сетках.
Вынікі галасавання і пераможцы будуць абвешчаны 29 чэрвеня.