МІНСК, 28 мая — Sputnik. Галоўнае адрозенне Rock Profi ад іншых музычных прэмій у тым, што лепшых выбіраюць не крытыкі, прадзюсары ці слухачы, а прафесіныйя музыканты. Права голасу маюць артысты, якія выпусцілі поўнафарматны альбомы ў апошнія тры гады — у 2012, 2013, 2014 гадах, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства Experty.by.
"Мы паклікалі тых, хто грае дынамічную, пазітыўную і гучную музыку", — распавёў адзін з арганізатараў прэміі Павел Юрцэвіч.
У галасаванні прыме ўдзел больш за 60 артыстаў і гуртоў, многія з іх будуць прысутнічаць у зале. У гэтым годзе да ўручэння прэміі прымеркаваны вялікі рок-канцэрт.
На цырымоніі будуць названы пераможцы ў шасці намінацыях: "Лепшая песня", "Лепшы альбом", "Лепшы запіс", "Дэбют года", "Артыст года", "За ўклад".
Больш за ўсё намінацый — па тры — атрымалі гурты "Ляпіс Трубяцкі" і Tonqixod. "Ляпісы" прэтэндуюць на перамогу ў намінацыях "Лепшая песня", "Лепшы запіс" (альбом "Матрошка") і "Артыст года". Маладыя арт-рокеры Tonqixod прадстаўлены ў намінацыях "Лепшы альбом" ("Прадмова"), "Лепшая запіс" (альбом "Прадмова") і "Дэбют года".
У намінацыях прадстаўлены:
- Лепшы альбом: Akute "Рэальнасць і сны", Лявон Вольскі "Грамадазнаўства", The Toobes "Road To The Big Time", Tonqixod "Прадмова";
- Лепшы запіс: "Ляпіс Трубяцкі" "Матрёшка", Port Mone "Thou", The Toobes "Road To The Big Time", Tonqixod "Прадмова";
- Лепшая песня: Лявон Вольский "Шэрая кроў", "Ляпіс Трубяцкі" "Воіны святла", Nizkiz "Цяпер і далей", Серебряная свадьба "Ag";
- Дэбют году:.K, Earworm, Tonqixod, U.G.oslavia;
- Артыст году: Akute, "Дай дарогу", "Ляпис Трубецкой", "Серебряная свадьба".
Сёлета да цэрымоніі ўзнагароджання прымеркаваны вялікі рок-канцэрт, у якім прымуць удзел "Вірус ліха", "Носорогов & Ко", Nizkiz, Harotnica.
Пераможцамі на мінлых цэрымоніях Rock Profi у розныя гады былі "Ляпис Трубецкой", "Серебряная свадьба", Akute, The Toobes, " Петля пристрастия"і іншыя калектывы.
Цэрэмонія ўзнагароджання пройдзе ў мінскім клубе "Хулиган", пачатак у 19:00.
Арганізатарамі прэміі выступаюць студыя "Осмас" і сайт Experty.by.