МІНСК, 28 мая — Sputnik. Аварыя са смяротным зыходам адбылася ў ноч на чацвер у Лідскім раёне, паведаміла прэс-служба ДАІ Гродна.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, 35-гадовы жыхар Гродна спяшаўся на дапамогу свайму сябру, у якога былі праблемы з сэрцам, каб адвезці яго ў шпіталь, і не справіўся з кіраваннем, на вялікай хуткасці зачапіўшы коламі абочыну, пасля чаго машына вылецела з трасы.
"У правым кювеце аўтамабіль больш за пяць разоў перакуліўся, кіроўца выляцеў з машышы і памёр на месцы", — распавялі ў ДАІ, адзначыўшы пры гэтым, што загінулы не быў прышпілены рамянём бяспекі.
Сябра, да якога спяшаўся загінулы, своечасова даставілі ў лякарню і аказалі медыцынскую дапамогу. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, гэты выпадак стаў першым са смяротным зыходам ДТЗ у вобласці за апошнія два месяцы.