Мерапрыемства праходзіла ў сераду на будаўнічай пляцоўцы жылога комплексу. На відэа бачна, як Шымко зрушвае кран з месца, працягнуўшы яго амаль на метр, аднак пасля таго, як асілак вырашыў зрабіць паўзу, кран раптам пакаціўся назад.
Спартсмен зноў паспрабаваў зрушыць кран, аднак яму ўдалося перасунуць 118-тоную махіну толькі яшчэ на некалькі дзясяткаў сантыметраў. Пасля гэтага асілак вырашыў спыніць бессэнсоўныя спробы.
Вынік, агучаны камісіяй, склаў 143,5 сантыметра. Як прызнаўся пасля завяршэння мерапрыемства сам Шымко, ён спадзяваўся перасунуць кран хаця б на пяць метраў.