Пры беларускіх запраўках зладзяць вёскі хобітаў

© SputnikПраект "Беларусь N"
Праект Беларусь N - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праект Belarus N павінен ператварыць краіну ў парк атракцыёнаў, каб прыцягнуць увагу сотняў тысяч беларусаў і гасцей рэспублікі, лічаць яго арганізатары.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Праект Belarus N, які аб'ядноўвае 546 заправачных станцый "Беларуснафты" і крэатыўныя турыстычныя аб'екты, прэзентавалі ў Мінску.

Арганізатары плануюць стварыць некалькі дзясяткаў турыстычных маршрутаў, каб адкрыць для жыхароў і гасцей краіны "новую і невядомую" Беларусь.

Удзел у праекце, які ініцыявала кампанія "Беларуснафта" і камунікацыйных агенцтвам "Група NEF" таксама прымуць гаспадары аграсядзібаў, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў улады і месцаў адпачынку.

Турыстычныя маршруты ініцыятары прапануюць зрабіць тэматычнымі. Напрыклад, у "Сырны маршрут" яны плануюць ўключыць музей сыру, адпачынак з фондю на прыродзе і майстар-клас па даенні каровы.

У планах таксама "Піўны", "Рыцарскі",  "Водны", "Лазневы" маршруты. Арганізатары заяўляюць як мінімум аб 15 перспектыўных напрамках. Мяркуецца, што ў сярэднім кожны маршрут будзе займаць адзін-два дні.

На запраўках турысты змогуць купляць карты і сувеніры, заказваць паездкі і пазнаваць аб маршрутах.

"Галоўная мэта праекта — ператварыць нашу прыгожую краіну ў парк атракцыёнаў", — заявіў дырэктар "Групы NEF" Алег Раманаў.

Ініцыятары праекта ўпэўнены: ён прыцягне вялікую ўвагу, бо запраўкамі "Беларуснафты" карыстаецца парадку 350 тысяч беларусаў штодня — такім чынам, столькі ж людзей і даведаюцца аб праекце.

Старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова лічыць, што ў аграсядзібаў будзе поўная свабода творчасці па стварэнню маршрутаў.

"Галоўнае — крэатыў. Можна ствараць хоць тыя ж вёскі хобітаў — гэтая тэма сёння папулярная і будзе карыстацца попытам", — сказала Кліцунова.

Стужка навiн
0