Беларусь з 1 чэрвеня падыме пошліны на нафту

© Pixabay Akos Stiller/BloombergНафта
Нафта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулы раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты мяняліся 1 мая - тады яны былі зніжаны.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Беларусь з 1 чэрвеня падыме экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, да 144 даляраў за тону — адпаведную пастанову беларускага ўрада было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Праца Смаргонскага ліцейна-механічнага завода - Sputnik Беларусь
МВФ: эканамічная мадэль Беларусі неэфектыўная і слабая

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павялічана з 116,5 долараў ЗША да 144,4 долараў за адну тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 99 долараў да 122,7 долараў ЗША за тону, на таварныя бензіны — з 90,8 да 112,6 долараў, на лёгкія, сярэднія дыстыляты — з 55,9 да 69,3 долараў. 

У мінулы раз экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты мяняліся 1 мая — тады яны былі зніжаны. У гэтым годзе рэспубліка, паводле дамоўленасцяў з РФ, можа пакідаць у сваім бюджэце ўвесь абъём экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя беларускімі НПЗ з расейскай нафты. Па прагнозах уладаў, у бюджэт Беларусі ад экспартных пошлін на нафтапрадукты паступіць 1,89 мільярда долараў. Рэспубліканскі бюджэт на 2015 год разлічаны зыходзячы з цаны на нафту ў 83 долара за барэль. У той жа час, паводле ацэнак Мінфіна, у 2015 годзе з-за зніжэння сусветных коштаў на нафту бюджэт рэспублікі недаатрымае каля мільярда долараў ЗША нафтавых пошлін.


Стужка навiн
0