Новак Джокавіч трапіў на наступны этап “Ралан Гарос”

© REUTERS / Jason Cairnduff LivepicНовак Джокавіч на "Ралан Гарос"
Новак Джокавіч на Ралан Гарос - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Серб выйграў у аўстралійца Какінакіса ў трох сэтах і выйшаў у чацвёрты круг першынства.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйшаў у чацвёрты раўнд Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе, які зараз праходзіць у Парыжы, паведамляецца на афіцыйным сайце турніру "Ралан Гарос".

Джокавіч, які ў зарар з'яўляецца першай ракеткай свету, перамог аўстралійскага тэнісіста Танасе Какінакіса з лікам 6: 4, 6: 4, 6: 4. Спартсмены правялі на корце менш за дзве гадзіны.

У наступным раўндзе серб згуляе з пераможцам матчу Рышар Гаске (Францыя, 20) —Кевін Андэрсан (Паўднёвая Афрыка, 15).

Джокавіч 13 разоў выходзіў у фіналы турніраў "Вялікага шлема", з іх два разы — на "Ралан Гарос". Пры гэтым у Францыі сербскі тэнісіст абедзве фінальныя сустрэчы (у 2012 і 2014 гадах) прайграў іспанцу Рафаэлю Надалю.

Стужка навiн
0