МІНСК, 31 мая — Sputnik. Рэйс SU 1834/1835 маршрута Масква — Мінск, быў адменены 31 мая ў сувязі з наступствамі навальніцы, паведамляе авіякампанія "Аэрафлот".
Усяго ў сувязі з непагаддзю ў трох маскоўскіх аэрапортах затрымалася або было адменена больш за 100 рэйсаў. Акрамя рэйса SU 1834/1835 у Мінск, адменены самалёты ў Будапешт, Мілан, Барселону, Афіны, Жэневу і іншыя гарады.
Рэйс павінен быў вылецець з "Шарамеццева" ў 22:45. У той жа час, на 16:40 у табло рэйсаў на афіцыйным сайце аэрапорта рэйс ня пазначаны як адменены. У пятніцу 29 мая МНС РФ аб'явіла штармавое папярэджанне ў Маскве да раніцы суботы. У аэрапортах сталіцы Расіі ўжо ў гэты дзень былі затрыманыя дзясяткі рэйсаў.