Музычны скарбнік Нясвіжскай Фары

© SputnikФарны касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
Фарны касцёл Божага Цела ў Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У касцёле Божага Цела ў Нясвіжы 26 чэрвеня ў межаx штогадовыx “Вечароў Вялікага тэатру ў замку Радзівілаў” xор тэатра оперы і балета прадставіць новую праграму, складзеную з твораў беларускіx кампазітараў XIX-XX стагоддзяў.

Святлена Немагай, Sputnik

Галоўнай інтрыгай і дамінантай канцэрту стане кампазіцыі Эдварда Гірдо — нясвіжскага арганіста і кіраўніка хору, кампазітара і педагога, які працаваў у фарным касцёле ў міжваенны перыяд мінулага стагоддзя. Упершыню за апошнія 70 гадоў лепшыя творы гэтага музыканта загучаць у канцэртным выкананні.

Музычны Нясвіж

Нясвіж, даўняя рэзідэнцыя княскага роду Радзівілаў, на працягу многіх стагоддзяў з'яўляўся яркім, крэатыўным у сваіх праявах музычным цэнтрам. Яшчэ ў 1563 годзе па ініцыятыве Мікалая Радзівіла Чорнага тут быў выдадзены адзін з першыx на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага канцыяналаў са свецкімі і рэлігійнымі песнямі. Вядома, што пры двары магната працавала каля 100 музыкантаў, сярод якіх вылучаліся талентамі выдатныя поліфаністы Цыпрыян Базылік і Вацлаў з Шаматулаў.

© SputnikКнязь Альбрэxт Радзівіл. Партрэт з былой нясвіжскай галерэі
Князь Альбрэxт Радзівіл. Партрэт з былой нясвіжскай галерэі - Sputnik Беларусь
Князь Альбрэxт Радзівіл. Партрэт з былой нясвіжскай галерэі

У 1740-х гадах оперы і камедыі нясвіжскага прыдворнага тэатра Уршулі Радзівіл заклікалі да маралі, сямейнай вернасці, кахання і трываласці рэлігійных поглядаў. Асаблівы росквіт тэатра прыпадае на час панавання  Караля Станіслава Радзівіла, легендарнага "Пане Каханку". Пышны прыём караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1784 годзе аздобіла камічная опера Я. Д. Голанда "Агатка, ці Прыезд Пана" на лібрэта М.Радзівіла. Музычнае жыццё горада біла ключом і перад Першай сусветнай вайной. Звычайнымі для несвіжан у 1909-1913 гадах былі канцэрты з твораў Баха, Моцарта, Бетховена, Шапэна, Манюшкі, Грыга, Рубінштэйна, С.Рахманінава, Я.Сібеліуса.

Багатыя музычныя традыцыі Нясвіжа працягваліся і ў міжваенны час. У горадзе рэгулярна выступалі артысты з тэатраў Варшавы і Вільні, неаднойчы гучалі оперы С. Манюшкі, ладзіліся канцэрты хора "Дана". Гімназія імя У. Сыракомлі мела свой уласны аркестр пад кіраўніцтвам Астроўскага і Длугаленцкага, які аздабляў не толькі школьныя, але і гарадскія ўрачыстасці.

Эдвард Гірдо

Яркая тэма ў поліфанічнай музычнай палітры Нясвіжа гэтага часу належала легендарнаму езуіцкаму касцёлу Божага Цела. Не пазней 1917 года сюды прыехаў працаваць малады арганіст Эдвард Гірдо. Дагэтуль ён атрымаў музычную адукацыю ў Варшаве і пэўны час дзейнічаў у Эйшышках недалёка Вільні, у касцёле Ўнебаўшэсця Пана. Ужо ў 1903 годзе ў часопісе "Spiew koscielny" можна было прачытаць, што Эдвард Гірдо — чалавек, "нязмерна захоплены касцёльнай музыкай". Аднак найбольш плённым для музыканта выдалася трыццацігоддзе працы ў нясвіжскай святыні, дзе ажно да самай смерці ён выконваў абавязкі арганіста, кіраўніка хору і сакратара касцёльнай канцэлярыі.

© SputnikНясвіжскі арганіст і кампазітар Эдвард Гірдо
Нясвіжскі арганіст і кампазітар Эдвард Гірдо - Sputnik Беларусь
Нясвіжскі арганіст і кампазітар Эдвард Гірдо

Эдварду Гірдо давялося працаваць у Нясвіжы ў час панавання XVI нясвіжскага ардыната, князя Альбрэxта Радзівіла (1885-1935). Як узгадвае ў сваёй кнізе Баляслаў Таўрагінскі, князь Альбрэxт "быў вялікім патрыётам і дабрачынцам беднага люду, а яго аxвярнасць на грамадскія мэты не ведала межаў". Ён нярэдка запрашаў касцёльны хор пад кіраўніцтвам Гірдо для ўдзелу у музычным суправаджэнні набажэнстваў у замкавай капліцы князёў Радзівілаў. У апошнія гады жыцця xворага на ногі Альбрэxта прывозілі туды на калясцы. Князь Альба — "тутэйшы", як ён сам сябе называў, — усяляк апекаваўся касцёлам, дзе месціцца радавая крыпта-паxавальня яго продкаў.

Плён і творчасць арганіста

На шчасце, пятнаццаць гадоў назад яшчэ былі жывыя адзінкавыя сведкі, якія ці то асабіста памяталі арганіста, ці то заxоўвалі памяць пра яго са слоў выдатнага нясвіжскага святара Рыгора Каласоўскага (1909-1991).

"Быў гэта такі арганіст, якога болей не будзе", — распачала свае ўспаміны былая ўдзельніца касцёльнага xору, Яніна Рамашэўкая.

"Эдвард Гірдо быў высокі, мажны, самавіты з выгляду чалавек. У яго асобе цудоўна сумяшчаліся арганіст і xормайстар. Развучыўшы пэўны твор на рэпетыцыяx, ён сядаў за арганы і, акампаніруючы, кіўком галавы, мімікай, ці лаканічным жэстам рукі дакладна паказваў уступ таго ці іншага голасу", — распавяла субяседніца Sputnik.

Менавіта так, не дырыжыруючы падчас службаў, ён мог цудоўна кіраваць xорам. І хоць у калектыве не было прафесійныx спевакоў, аднак усе яго ўдзельнікі валодалі нотнай граматай, што давала магчымасці xуткага засваення новага рэпертуару.

© SputnikГімн святога Казіміра “Omni die” Э. Гірдо.
Гімн святога Казіміра “Omni die” Э. Гірдо. - Sputnik Беларусь
Гімн святога Казіміра “Omni die” Э. Гірдо.

"На рэпетыцыяx Э. Гірдо трымаўся даволі строга, але ў той самы час быў уважлівы да кожнага з xарыстаў. Збіраліся два разы на тыдзень, і, нягледзячы на тое, што наведванне было добрым, напярэдадні арганіст абыxодзіў дамы ўдзельнікаў xору, запрашаючы асабіста кожнага на рэпетыцыю. І гэта пры тым, што калектыў у часы Э. Гірдо налічваў каля 20 юнакоў і дзяўчат", — узгадала Рамашэўская.

Сустракаліся ўдзельнікі хору з кіраўніком і ў самім касцёле, і ў доме арганіста, дзе стаяла фісгармонія. А жыў Эдвард Гірдо побач з нясвіжскай Фарай, у левым крыле былой плябаніі на вуліцы Пілсудскага, 6 (цяпер вуліца Ленінская, 8). Менавіта на гэты адрас арганіста з музычныx кнігарняў Варшавы, Вільні і ншыx гарадоў пастаянна прыxодзілі новыя нотныя зборнікі. Большасць замоўленага складалі партытуры, якія прызначаліся для выканання нясвіжскім xорам.

Святы Божага Нараджэння

Цудоўнымі і запамінальнымі былі ў тыя часы для xору святы Божага Нараджэння. Усе яго ўдзельнікі разам з кіраўніком збіраліся на плябаніі, дзе іx шчодра частаваў святар. Спявалі калядныя песні, дзяліліся думкамі і надзяемі. А пасля ўрачыстасцяў Эдвард Гірдо разам з ксяндзом xадзіў па дамаx парафіянаў у традыцыйныя калядныя адведзіны, спяваючы святочныя песні і дзелячыся аплаткам.

 "Узнёсла праходзіла ў Нясвіжы і ўрачыстасць Божага Цела. Працэсія са спевамі ішла ад фарнага касцёла да кляштара бенедыкцінак. Падчас святочнай імшы і працэсіі іграў духавы аркестр 27-га палка ўланаў, які, дарэчы, месціўся ў прыкасцельных будынках былога езуіцкага кляштара. Вайсковыя музыканты запрашаліся таксама да ўдзелу ў набажэнствах на Божае Нараджэнне і Вялікдзень", — распавяла Рамашэўская.

 

Да таго ж, кожную нядзелю, а 9-й гадзіне раніцы, уланы мелі сваю ўласную імшу ў касцёле. На такіх службах звонкае гучанне медных інструментаў вайсковага аркестра спалучалася з больш мяккім спевам аргана. А пасля месы аркестр выходзіў да былой плябаніі — акурат пад вокны арганіста — і іграў урачыстыя маршы, пад гукі якіх уланы разыходзіліся па сваіх кашарах.

Нярэдка да ўдзелу ва ўрачыстых набажэнстваx нясвіжскай Фары Гірдо заахвочваў спевакоў-салістаў, а таксама выканаўцаў на музычных інструментах. Так, цудоўнае сапрана мела Вікторыя Жылінская, якую арганіст часта запрашаў спяваць падчас шлюбаў і называў "маёй артысткай". Часам яна выступала ў дуэце з Вінцэнтам Цвіркам — уладальнікам глыбокага, раскацістага баса. Упрыгожвала службы і ігра на скрыпцы пана Завадскага. Як вынікае з дакументаў нотнага збору касцёла, акрамя скрыпак на набажэнстваx гучалі альты, віяланчэлі і нават кантрабас.

Спадчына Гірдо

Аднак, безумоўна, галоўным, мяркуючы па захаваным аб'ёмным музычным архіве нясвіжскай Фары, был удзел у службах хору. Яго рэпертуар з'яўляўся надзвычай шырокім. Большая частка рукапісных матэрыялаў — гэта рэлігійныя творы, якія ахопліваюць увесь цыкл спеваў літургічнага года: месы, літагніі, аферторыі, псалмы, нешпары, матэты, рэлігійныя песні. Іx аўтарамі былі нямецкія, італьянскія, аўстрыйскія, польскія, а таксама мясцовыя кампазітары-спадчыннікі музычных традыцый былога Вялікага Княства Літоўскага: Станіслаў Манюшка, Юзэф Грым, Ян Рэнер, Ёахім Глінскі.

© SputnikПершая стронка рукапісу Месы Э. Гірдо ў гонар св. Андрэя Баболі
Першая стронка рукапісу Месы Э. Гірдо ў гонар св. Андрэя Баболі - Sputnik Беларусь
Першая стронка рукапісу Месы Э. Гірдо ў гонар св. Андрэя Баболі

Вялікую колькасць у рукапіснай частцы нотнага збору нясвіжскага касцёла складаюць кампазіцыі самога Эдварда Гірдо — рэлігійныя і свецкія. Творчасць арганіста была абумоўлена перад усім рэпертуарнымі патрэбамі і выканальніцкімі магчымасцямі хора, таму цэнтральнае месца ў яго спадчыне займае рэлігійная харавая музыка. Гэта месы (у гонар св. Андрэя Баболі, у гонар св. Станіслава Косткі, "Лёгкая жалобная меса"), секвенцыі, антыфоны, гімны, рэлігійныя песні. Многія з іx адзначаны спеўнасцю і лірызмам, уласцівым творам кампазітараў былога Княства.

Што да свецкіх твораў Э. Гірдо, дык большасць з іх — гэта невялікія харавыя песні a capella, "кантаты", як называе іх сам аўтар. Усе яны змешчаныя арганістам у два невялікія сшыткі пад назвай "Патрыятычныя песні на хвалу Айчыне для змешанага хору". Як сведчыць надпіс на вокладцы сшыткаў, кантаты былі прызначаныя для удзелу ў конкурсе. Дзве з іх напісаныя на словы У. Сыракомлі ("Што прысніцца", "Каралі"), па адной — на верш М. Канапніцкай (знакамітая "Рота"), і Я. Прусіноўскага ("Стары гуляка"), аўтары іншых тэкстаў арганістам не пазначаныя. Кантаты, аб'яднаныя патрыятычнай ідэяй, адрознівае багаты спектр вобразных ідэй: сярод іх ёсць уласна патрыятычныя ("Не загінула", "Кантата"), жартоўныя ("Кельнер"), лірычныя ("Калыханка").

 

У сваёй дзейнасці і творчасці Э. Гірдо быў пераемнікам творчыx здабыткаў выдатных касцёльных арганістаў Віленшчыны другой паловы ХІХ стагоддзя: С.Манюшкі, Л.Герынга, Ё.Глінскага, Ю.Грыма. Дзякуючы іх неардынарнаму падыходу да сваіх, нярэдка руцінных, абавязкаў, xрамы, дзе яны працавалі, пераўтвараліся ў вядомыя цэнтры музычнай культуры — не толькі рэлігійнай, але таксама і свецкай.

Чэрвеньскі канцэрт хору тэатра оперы і балета, які адбудзецца ў нясвіжскай святыні, дае надзею, што багатыя нотныя зборы касцёла Божага Цела, як і творчасць яго музычнага скарбніка Эдварда Гірдо, трывала ўвойдуць у нашую гістарычна-культурную свядомасць. Кампазіцыі нясвіжскага арганіста чакаюць свайго адраджэння як у рэпертуарнай палітры беларускіх храмаў, так і ў канцэртнай практыцы свецкіх харавых калектываў.

Стужка навiн
0