МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Іна Зубовіч, якая напаіла свайго трохгадовага сына і скінула яго з 12 паверха, прысуджана судом да 23 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputnik з залы суда.
У Мінскім гарадскім судзе ў панядзелак завяршыўся гучны судовы працэс па справе маці, якая мела намер здзейсніць сумесны суіцыд з дзіцем з-за фінансавых цяжкасцяў і праблем у асабістым жыцці. 28 студзеня 2015-га 34-гадовая мінчанка Іна Зубовіч, напаіўшы трохгадовага сына, скінула яго з 12 паверху, але сама здзяйсняць суіцыд не стала. Дзіця ад атрыманых траўмаў памерла, у яго крыві было выяўлена 1,9 праміле алкаголю.
Суд прызнаў Зубовіч вінаватай у наўмысным забойстве свайго сына і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Таксама суд пастанавіў, што дадзены прысуд абвінавачаная і яе адвакат могуць абскардзіць у Вярхоўным судзе на працягу дзесяці сутак.
Зубовіч выслухала прысуд спакойна, але было відаць, што жанчына вось-вось расплачацца, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасля абвяшчэння прысуду суддзя дазволіў ўсім прысутным у зале прысесці, а ў абвінавачванай спытаў, ці зразумела яна рашэнне суда. На што яна адказала: "Так, зразумела".
Адвакат паведаміла журналістам, што яе падабаронная пакуль не плануе абскарджваць рашэнне суда.
У сваю чаргу дзяржаўны абвінаваўца Алеся Мінец заявіла журналістам, што па-ранейшаму лічыць, што Зубовіч трэба асудзіць на 25 гадоў — максімальна высокі тэрмін, на які ў Беларусі можа быць асуджана жанчына. Пракурор удакладніла, што не мае на руках прысуду і таму не можа растлумачыць, чаму суддзя прыняў рашэнне прысудзіць Зубовіч да 23 гадоў пазбаўлення волі, а не да 25, як прасіла сама абвінавачанне ў ходзе судовых спрэчак.