МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Цёплае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца на гэтым тыдні ў Беларусі, паведаміў Гідрамета.
Першую палову тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць малаактыўны атмасферны фронт.
"У першы тыдзень чэрвеня, нас чакае па-летняму цёплае і камфортнае надвор'е. Дажджоў і навальніц будзе не шмат", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 9 — 15, максімальная днём 22 — 27, па поўдні да плюс 29, адзначыў ён.
У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пры навальніцах узмацненне ветру, тэмпература паветра мінімальная ноччу 11 — 18, максімальная днём 23 — 30, па паўночным захадзе 20 — 22.
"У другой палове тыдня ўлада над надвор'ем возьме антыцыклон, сфарміраваны ў свежай паветранай масе", — сказаў сіноптык.
У чацвер ноччу і раніцай у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 10 — 18, максімальная днём 16 — 23, удакладніў Рабаў. У пятніцу і суботу пераважна без ападкаў, тэмпература паветра мінімальная ноччу 4 —11, максімальная днём 17 — 24, у нядзелю праз Беларусь пройдзе малаактыўны атмасферны фронт. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, тэмпература паветра ноччу 8 — 15, максімальная днём 16-26, паведаміў Рабаў.
Ён адзначыў, што сярэднямесячная тэмпература паветра чакаецца каля кліматычнай нормы, Самым халодным чэрвеня быў ў 1962 і 1976 гадах, а самым цёплым — у 1999 годзе.