МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, паведамляе партал http://gedroyc.by/.
Cёлета на галоўны прыз конкурсу прэтэндуюць кнігі:
- Таццяна Барысік "Жанчына і леапард";
- Альгерд Бахарэвіч "Дзеці Аліндаркі";
- Антон Францішак Брыль "Ян Ялмужна";
- Андрэй Гуцаў "Кніга зданяў";
- Сяргей Дубавец "Сіні карабель у блакітным моры плыве";
- Віктар Казько "Час збіраць косці";
У склад журы прэміі сёлета ўваходзяць: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Аўтар кнігі, які зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад партнёра мерапрыемства банка IdeaBank.
Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гасцініцы "Renaissance" (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.