Malaysian Airlines паведаміла аб тэхнічным банкруцтве

© Flickr / Aero IcarusСамалёт авіякампаніі Malaysian Airlines
Самалёт авіякампаніі Malaysian Airlines - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў гендырэктара авіяперавозчыка, фінансавыя праблемы ў кампаніі пачаліся задоўга да трагічных падзей 2014 года.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Генеральны дырэктар Malaysia Airlines Крыстаф Мюлер заявіў аб тэхнічным банкруцтве кампаніі.

"Мы тэхнічна з'яўляемся банкрутамі… пагаршэнне вынікаў дзейнасці пачалося задоўга да трагічных падзей", — прыводзіць Deutsche Welle заяву Мюлера.

Малайзійскія ўлады летам 2014 года пасля двух буйных авіякатастроф заявілі аб нацыяналізацыі авіякампаніі, каб паспрабаваць захаваць брэнд нацыянальнага авіяперавозчыка і вярнуць яму рэнтабельнасць. Згодна з планам рэструктурызацыі, было звольнена шэсьць тысяч супрацоўнікаў і пачаліся пошукі пакупніка стратэгічнага пакета акцый, таксама авіякампанія скараціла камерцыйныя перавозкі.

Па дадзеных малайзійскай кансалтынгавай фірмы Endau Analytics, пасля двух катастроф з рэйсамі MH370 і MH17 авіякампанія губляла штодня ад аднаго да двух мільёнаў долараў ЗША.

Агульныя страты авіяперавозчыка за апошнія тры гады склалі каля 1,3 мільярда долараў. Першым са "зніклых"  самалётаў кампаніі Malaysia Airlines стаў рэйс МН370, які знік з экранаў радараў у леташнім сакавіку. На борце самалёта знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Абломкі лайнера да гэтага часу не знойдзены. Мяркуецца, што паветранае судна ўпала ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна.

Іншы трагедыяй авіякампаніі стаў самалёт Boeing 777, які пацярпеў крушэнне 17 ліпеня 2014-га ў Данецкай вобласці. На борце паветранага судна знаходзіліся 298 чалавек, сярод якіх 85 дзяцей і 15 членаў экіпажа. Усе яны загінулі.

Стужка навiн
0