МІНСК, 1 чэр —Sputnik. Паварот налева з праспекта Пераможцаў на праспект Машэрава з боку вуліцы Мельнікайтэ забаронены з 1 чэрвеня, паведаміла Sputnik ў панядзелак прэс-сакратар УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама Таццяна Харлінская.
Змена схемы руху заклікана павялічыць прапускную здольнасць скрыжавання.
"Дадзеная мера выклікана тым, што з боку Лебяжага павялічылася колькасць транспарту — узрасла інтэнсіўнасць дарожнага руху па праспекце Пераможцаў. У нашых планах было гэта (забарона павароту налева — Sputnik) даўно, але мы чакалі павелічэнне нагрузкі. Каб палегчыць рух, першым этапам мы забаранілі левы паварот па Машэрава на Пераможцаў з боку Даўмана, другім — мы ўвялі забарону на Пераможцаў з боку Мельнікайтэ. Гэта дазваляе павялічыць прапускную здольнасць скрыжавання на 15%", — сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзмітрый Навой.
У Дзяржаўтаінспекцыі адзначылі, што забарона павароту налева не закране грамадскага транспарту. "Аўтобус мы пакідаем. Ён будзе паварочваць там, як і раней, аналагічны прыклад: маршрут аўтобуса на Незалежнасці — Сурганава", — сказаў Навой, адзначыўшы, што акрамя павелічэння прапускной здольнасці, ДАІ вырашыла праблему і канфлікту левага павароту — на дадзеным участку дарогі даволі часта здараліся ДТЗ.
Навой падкрэсліў, што з забаронай левага павароту і знікла магчымасць развароту. Аднак жа паводле яго слоў, вадзіцелі змогуць разгарнуцца альбо на вуліцы Гвардзейскай, альбо, павярнуўшы направа на праспект Машэрава (за трыбунамі каля стэлы "Мінск — горад-герой"). Навой сказаў, што таксама на скрыжаванні з'явіцца і разметка для веласіпедыстаў.