МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Беларускае заканадаўства дазваляе грамадзянам лічыцца афіцыйна беспрацоўнымі не больш за тры гады, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны рэспублікі Марыяна Шчоткіна.
Паводле звестак Белстата, узровень беспрацоўя ў Беларусі на канец красавіка сёлета склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Такі паказчык быў дасягнуты ўпершыню пачынаючы з 2007 года, пры тым, што з 2003 года ён пастаянна зніжаўся. У параўнанні з дадзенымі на 1 красавіка 2014-га ўзровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя вырас у два разы.
"Афіцыйна беспрацоўным можна быць не больш за тры гады. Важнае дапаўненне: пры рэгістрацыі ў службе занятасці чалавек павінен выконваць пэўныя ўмовы. Калі гэтага не адбываецца, яго могуць зняць з уліку", — заявіла Шчоткіна ў ходзе прамой лініі ў газеце "Рэспубліка".
Міністр таксама адзначыла, што на сённяшні дзень памер дапамогі па беспрацоўі складае ад 0,7 да 2 базавых велічынь, павышаць памер дапамогі ў краіне пакуль не плануюць.