МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь — яго самалёт прызямліўся напярэдадні вечарам у Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Індыйскі лідэр прабудзе ў рэспубліцы да 4 чэрвеня. Мукерджы — першы ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнт Індыі, які наведаў рэспубліку.
Плануецца, што ў час візіту Мукерджы правядзе шэраг сустрэч, чакаецца, што па іх выніках Беларусь і Індыя ўхваляць дарожную карту развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, з асаблівым акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу.
У завяршэнні візіту — 4 чэрвеня — прэзідэнт Індыі будзе ўдзельнічаць у пленарнай часткі беларуска-індыйскага бізнес-форуму, які пройдзе ў Мінску.