МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Сыр з белай цвіллю могуць пачаць выпускаць беларускія вытворцы сыроў ў 2015 годзе, паведаміў у аўторак на выставе "Белагра-2015" дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Аляксей Меляшчэня.
Паводле слоў дырэктара інстытута, у апошнія гады беларускія сыраробы захоўваюць досыць вялікі асартымент прадукцыі, але пры гэтым усё больш актыўна асвойваюць новыя вытворчасці.
"Напрыклад штогод з'яўляецца некалькі новых відаў сыроў. Спадзяюся, сёлета ўжо будзе асвоена вытворчасць сыру з белай цвіллю", — цытуе словы Меляшчэні агенцтва "БелТА".
Паводле інфармацыі спецыяліста, тэхналогія вытворчасці камамберу ўжо распрацавана, і цяпер ідзе абмеркаванне з некалькімі прадпрыемствамі пытанняў ўкаранення гэтага прадукта. Меляшчэня адзначыў, што першымі камамбер змогуць выпускаць Слуцкі і Бярозаўскі сыраробны камбінат.
Ён таксама сказаў, што спачатку будуць выпускацца невялікія партыі камамберу: паколькі ў Беларусі штогод спажываюць каля 200 тон гэтага віду сыру. Меляшчэня не выключыў, што пасля беларускі сыр з белай цвіллю будзе пастаўляцца на экспарт.