Вывяржэнне вулкана Сінабунг можа пачацца на востраве Суматра

© Flickr / Rendy Cipta MuliawanВулкан Сінабунг
Вулкан Сінабунг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ўлады пашырылі забароненую зону каля вулкана і гатовыя прыступіць да эвакуацыі мясцовых жыхароў.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Вулкан Сінабунг, які размешчаны на поўначы вострава Суматра, актывізаваўся — улады Інданэзіі павысілі ўзровень небяспекі, паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў (BNPB) Сутопо Пурво Нугрохо.

"Аб'ём (які ўтварыўся над кратэрам — Sputnik) купалы лавы павялічыўся і перавысіў 3 мільёны кубаметраў, і ён няўстойлівы. Гэта пагражае абвальваннем, якое прывядзе да выкідаў вулканічнага попелу ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім напрамках на адлегласць каля сямі кіламетраў ад вяршыні кратэра — цытуе словы Нугрохо інтэрнэт-партал Detik.com.

У сувязі з гэтым BNPB пашырыла забароненую зону вакол вулкана з пяці да сямі кіламетраў, а таксама рэкамендавала прыступіць да эвакуацыі жыхароў вёсак, размешчаных каля Сінабунга, і зачыніць некалькі дарог у раёне.

Вышыня вулкана Сінабунг — 2,46 кіламетру, ён зноў прачнуўся 15 верасня 2013 года. У пачатку 2014-га пры чарговым вывяржэнні вулкана загінула 16 чалавек. Сёлета ў лютым патокі лавы спалілі некалькі адселеных дамоў, размешчаных у забароненай пяцікілямэтровай зоне ад кратэра.

Стужка навiн
0