МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Апаненты ўлады падыходзяць да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі без рэсурсаў — чалавечых і фінансавых, лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.
Выбары кіраўніка дзяржавы адбудуцца ў Беларусі, як мяркуецца 15 лістапада. Аб сваім намеры прэтэндаваць на гэтую пасаду ўжо заявілі восем прэтэндэнтаў.
"Справа ідзе да таго, што апазіцыйныя кандыдаты вымушаныя будуць ўзяць грошы ва ўладзе, то бок у таго, з кім яны змагаюцца", — заявіў у інтэрв'ю Sputnik які пакінуў шэрагі структурнай апазіцыі Уладзімір Някляеў.
Па словах палітыка, апазіцыя падышла да цяперашняй выбарчай кампаніі без рэсурсаў: у яе няма ні грошай, ні людзей.
"Я змагаўся за адзінага кандыдата, яшчэ і па гэтай прычыне — каб скласці ўсе разам у купку, і выглядаць на выбарах годна", — заявіў Някляеў.
На думку палітыка, уладам выгадна зарэгістраваць усіх патэнцыйных кандыдатаў. Таму Някляеў і дапускае магчымасць, што "бедным" апазіцыянерам можа быць аказана дапамога. "Сродкі з бюджэту на гэта цяпер вылучаць не будуць. Значыць, трэба знайсці людзей у беларускім бізнэсе, якія напоўняць кандыдацкія рахунку. Самі яны гэта не зробяць, толькі калі будзе дабро улады. Я мяркую, што такая мадэль не выключаная", — канстатаваў суразмоўца Sputnik.