Гайдукевіч: як можна ісці на выбары без штаба і грошай?

© Photo : аккаунт Олега Гайдукевича на FacebookАлег Гайдукевіч, намеснік старшыні партыі ЛДПБ
Алег Гайдукевіч, намеснік старшыні партыі ЛДПБ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ліберал-дэмакрат ўслед за Някляевым заяўляе аб тым, што ў апанентаў улады не хопіць фінансавых і чалавечых рэсурсаў.

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч называе "віртуальнай" актыўнасць усіх патэнцыйных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост.

Ён стаў другім, хто на гэтым тыдні заявіў аб абмежаванасці рэсурсаў ва ўсіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост, акрамя дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў Беларусі не пазней 20 лістапада. Самай верагоднай датай іх правядзення ЦВК называе 15 лістапада. Жаданне балатавацца на дадзены момант выказалі восем чалавек.

"Усе кандыдаты выстраіліся ў калону — маўляў, выбірай, Лукашэнка, каго будзеш рэгістраваць перад выбарамі", —  заявіў на сустрэчы з журналістамі ў сераду намеснік старшыні ЛДПБ Гайдукевіч.

Да кандыдатаў у прэзідэнты Гайдукевіч ставіцца скептычна. На яго думку, "усе хочуць быць прэзідэнтамі", але нічога для гэтага не робяць. "Як можна ісці на прэзідэнцкія выбары без штаба і грошай?" — Задаў рытарычнае пытанне Гайдукевіч.

Падрабязрую версію чытайце на рускамоўнай версіі Sputnik.

Стужка навiн
0