МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Работы канкурсантаў будуць ацэньвацца па двух галоўных крытэрыях: за фота і за тэкст-апісанне да яго на беларускай мове, паведаміў карэспандэнту Sputnik адзін з заснавальнікаў "Мова нанова" Глеб Лабадзенка.
Удзельнікі конкурсу павінны даслаць здымак той мясціны, якую б яны раілі наведаць іншым, і зрабіць апісанне здымку на беларускай мове.
"Паколькі наша арганізацыя ладзіць курсы беларускай мовы, то падчас конкурсу апісанне фотоздымка мае такое ж значэнне, як і сам здымак. Галоўная мэта конкурсу — паказаць прыгажосць беларускіх мясцінаў і падштурхнуць адзін аднаго да напісання тэксту на беларускай мове, праявіць красамоўства", — сказаў Лабадзенка.
Мэты мерапрыемства — каб людзі зацікавілі адзін аднаго цікавымі мясцінамі Беларусі, помнікамі архітэктуры, прыгажосцю беларускай прыроды, каб у іх з'явілася жаданне наведаць гэтыя мясціны, адзначыў ён.
Дакладны склад журы яшчэ фарміруецца, але вядома, што ў яго будуць уваходзіць вядомыя фатографы, мовазнаўцы, прадстаўнікі "Мова Нанова", спонсары конкурсу.
Конкурс стартаваў 1 чэрвеня і прадоўжыцца да 31 жніўня. Пераможцаў абвесцяць 7 верасня. Пытанні па ўдзелу ў конкурсе можна дасылаць па адрасе movananova.by@gmail.com