Sputnik прапануе кадры са здымак фільма "Мы, браты", якому прадказваюць славу першага беларускага блокбастара.
Фільм "Мы, браты" — бадай, самы нашумелы праект беларускіх кінематаграфістаў. Пра яго пачалі казаць задоўга да пачатку здымак, а выхад стужкі чакаюць аднолькава ўсё — і скептычна настроеныя крытыкі, і тыя, хто верыць у поспех праекта. Як заявіў у інтэрвъю Sputnik прадзюсер фільма Сяргей Ждановіч, "такога — трукаў, акцёраў і эфектаў — у беларускім кіно яшчэ не было". Фільм выйдзе на экраны 24 верасня.
Галоўную гераіню фільма "Мы, браты" гуляе Наташа Алам, якая раней была заўважаная ў амерыканскіх серыялах і на старонках мужчынскіх часопісаў Playboy і Maxim.
Стваральнікі нацыянальнай кінастужкі асабліва ганарацца трукамі ў фільме. "У беларускім кіно такога яшчэ не было", - кажа прадзюсар фільма Сяргей Ждановіч.
Стваральнікі нацыянальнай кінастужкі асабліва ганарацца трукамі ў фільме. "У беларускім кіно такога яшчэ не было", - кажа прадзюсар фільма Сяргей Ждановіч.
Наяўнасць у нацыянальным кінапраекце "зоркі класа "А" было абавязковай умовай міністэрства культуры. Выбар упаў на Эрыка Робертса - брата аскараноснай Джуліі Робертс.
"Зорка класа "А"- любы акцёр, які хоць аднойчы быў намінаваны на прэміі "Залаты глобус" ці "Оскар". У Робертса было тры намінацыі на "Глобус"- у 1979, 1984 і 1986 гадах і адна на "Оскар" - у тым жа 1986-м. Узнагарод акцёр не атрымаў.
Паглядзець на амерыканскага акцёра ў нацыянальным беларускім кінапраекце можна будзе ўжо гэтай восенню - прэм'ера фільма "Мы, браты" прызначана на 24 верасня.