Адкрыццё першага комплексу мемарыяла “Трасцянец” адбудзецца 22 чэрвеня

© Sputnik / В.Сидоров / Перайсці ў медыябанкТаблічка пры ўваходзе ў лагер "Малы Трасцянец"
Таблічка пры ўваходзе ў лагер Малы Трасцянец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дзень нападу Нямеччыны на СССР пад Мінскам адкрыюць першую частку экспазіцыі, прысвечаную лагерам смерці на тэрыторыі Беларусі.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Адкрыццё першага пускавога комплексу і скульптуры "Брама памяці" мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" запланавана з удзелам кіраўніка дзяржавы на 22 чэрвеня, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, прымаючы ў Мінску гасцей X Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі".

Тэрыторыя мемарыяла будзе займаць 124 гектара. Рашэннем урада яна пазначаная як гісторыка-культурная зона, на якой забароненыя любыя несанкцыянаваныя раскопкі і будаўніцтва.

Акрамя скульптуры "Брама памяці" наведвальнікі Трасцянца ўбачаць шэраг адноўленых артэфактаў — падмуркі баракаў і вагоны-цяплушкі, у якіх прывозілі вязні з краін Еўропы для знішчэння. Устаноўлены таксама памятныя знакі з указаннем лагераў смерці,якія мясціліся на тэрыторыі Беларусі.

"Гэта абагульнены мемарыял, які сведчыць пра тое, што ў вайне пацярпела вялікая колькасць грамадзянскага насельніцтва", — сказаў Карпенка.

Прадстаўнік Мінгарвыканкама таксама распавёў пра пачатак работ па стварэнні мемарыяльнага знака, прысвечанага ўсім нацыянальнасцям, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Знак плануецца ўсталяваць у Парку Перамогі побач з Музеем Вялікай айчыннай вайны.

"Мы хочам стварыць знак, які б падкрэсліваў, што менавіта шматнацыянальны савецкі народ вынес на сабе ўсе нягоды і пазбаўленні той страшнай вайны", — падкрэсліў Карпенка.

Беларускі медыяфорум працягнецца да 10 чэрвеня. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. Цяперашні форум праводзіцца ў кантэксце знакавай для постсавецкай прасторы і ўсяго свету юбілейнай даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Стужка навiн
0