МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Гурты Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod пазмагаюцца за перамогу ў конкурсе маладых выканаўцаў "Басовішча-2015", паведамляецца на старонцы фестываля ў facebook.
Менавіта гэтых выканаўцаў адабрала журы, у склад якога ўваходзяць кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатар "Басовішча" і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыкант і мастак Юрка Асеннік, журналіст, музыкант, саўндпрадзюсераў Лукаш Сцепанюк.
Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, месца ў праграме "Басовішча — 2016" і права выступаць у другі дзень фестывалю 18 красавіка на адной сцэне з хэдлайнерамі. Конкурс адбудзецца 17 ліпеня. Фестываль пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку каля польска-беларускай мяжы на лясной паляне Борык.
Сёлета хэдлайнерамі фестывалю аб'яўлены гурт Brutto і Лявон Вольскі.