МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Грамадзянка Латвіі Ліга Дзімітэрэ, якая з'яўляецца праваслаўнай актывісткай, у аўторак пачала галадоўку супраць правядзення ў Рызе гей-параду, паведамляе інтэрнэт-партал Delfi.
Па словах жанчыны, якая і раней выступала супраць правядзення ў сталіцы Латвіі парадаў сэкс-меншасцяў, дадзенае мерапрыемства — здзек над любоўю, сям'ёй, дзецьмі, народам і краінай.
"Бо народ, як і чалавек, з'яўляецца жывым арганізмам. Пабойцеся Бога! З нябёсаў на нас абрынецца агонь і мора Балтыйскае стане Мёртвым морам", — сказала Дзімітэрэ.
Актывістка таксама паведаміла, што будзе галадаць з 9 па 21 чэрвеня. Рыжская дума дала дазвол на правядзенне гей-параду (Еўрапрайд) у латвійскай сталіцы 20 чэрвеня. Еўрапрайд пройдзе ў Верманскім садзе, у ім плануе прыняць удзел некалькі тысяч чалавек. У сувязі з парадам ў Рызе будзе абмежаваны рух транспарту, а таксама ўведзеныя дадатковыя меры бяспекі.