МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Мэта спектакля прымусіць гледача задумацца над філасоўскім пытаннем, што з'яўляецца большай слабасцю — адмова ад выканання абавязку ці яго выкананне.
Для пастаноўкі аўтары выкарысталі тэкст п'есы Мюлера "Маўзер" як інструмент для даследавання сітуацыі, калі з усіх удзельнікаў рэвалюцыі ў жывых застаўся адзін чалавек — Апошні. Больш няма магчымасці адкладаць прыняцце рашэння адносна свайго уласнага жыцця і прыняцця адказнасці за ўчынкі ў ёй учыненныя.
"Мы выстаўляем гіпотэзу аб раўнацэннасці рэлігійнай і рэвалюцыйнай свядомасці (у рамках абранай экстрэмальнай сітуацыі) і спрабуем даказаць гэта. Пошук фатальнай памылкі, якім займаецца герой нашага спектакля, павінен прывесці яго да ўсведамлення таго, што служэнне ідэі не можа быць раўнацэннай заменай служэнню чалавеку, а, наадварот, — прыводзіць да знішчэння чалавечага ў чалавеку, а такім чынам — да знішчэння самога чалавека — распавёў рэжысёр спектакля Дзмітрый Масцяніца.
Білеты можна набыць у касе Цэнтра Сучасных Мастацтваў (вул.Някрасава, 3,) або забраніраваць па тэлефоне 375295628238.
Кошт квіткоў — 100 тыс. рублёў.