На пажары ў Віцебскім доме-інтэрнаце загінулі двое састарэлых

© Sputnik / Виктор ТолочкоМашына хуткай дапамогі
Машына хуткай дапамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У агні загінулі 98-гадовы і 79-гадовы інваліды, 47 чалавек былі эвакуіраваны, дзвюх жанчын шпіталізавалі.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Пажар з чалавечымі ахвярамі адбыўся ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў позна вечарам 9 чэрвеня, паведамілі ў МНС.

"Інфармацыя пра пажар у пакоі на другім паверсе трохпавярховага цаглянага будынка жылога корпуса "Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" па вуліцы Фрунзе ў Віцебску паступіла ў аўторак у 23:07. У выніку пажару загінулі інваліды 1-й і 3 груп 1918 і 1937 гадоў нараджэння, якія пражывалі ў будынку", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па дадзеных МНС, удалося выратаваць санітарку дома-інтэрната і жанчыну 1966 года нараджэння, інваліда 2-й групы, якая пражывала ў будынку, абедзве шпіталізаваны.

Былі эвакуіраваны 47 чалавек, прычына пажару ў будынку усталёўваецца, паведамілі ў МНС.

Стужка навiн
0