Мінчанін забіў каструляй жонку

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкКаструля на пліце
Каструля на пліце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міліцыя высвятляе падрабязнасці трагедыі ў сям'і мінскіх пенсіянераў.

МІНСК, 10 чэр —Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 78-гадовага мінчаніна па падазрэнні ў забойстве жонкі, паведамілі ў МУС.

"У Мінску ў сваёй кватэры пенсіянер 1937 года нараджэння ў сварцы каструляй забіў жонку такога ж года нараджэння", —паведамілі Sputnik ў сераду ў міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, падазраваны затрыманы.

Як адзначылі ў МУС Беларусі, у рэспубліцы ў апошнія гады адзначаецца значны рост колькасці бытавых злачынстваў. За пяць месяцаў гэтага года колькасць забойстваў, учыненых у побыце, павялічылася амаль на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "З году ў год праблема хатняга гвалту становіцца ўсё актуальней. Калі казаць пра злачыннасці, то цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы ўсё часцей здзяйсняюцца ў бытавой сферы, у дачыненні да членаў сям'і. Сёлета гэтыя тэндэнцыі ўзмацніліся", — адзначылі ў МУС.

Стужка навiн
0