Пяць студэнтаў сталічных ВНУ атрымалі “піўную” стыпендыю Чапскага

© Photo : пресс-служба компании "Оливария"Лаурэяты стыпендыі імя Чапскага
Лаурэяты стыпендыі імя Чапскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Студэнты будуць атрымліваць штомесячную прыбаўку ў памеры 600 тысяч рублёў ад кампаніі “Аліварыя” на працягу паўгода.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Пяць студэнтаў універсітэтаў Мінска атрымалі ў аўторак адроджаную праз сто гадоў стыпендыю Чапскага, заснаваную кампаніяй "Аліварыя" у рамках рэспубліканскага праекта "Мінская змена", паведамілі Sputnik ў прэс-службе кампаніі.

Праект, арганізатарамі якога з'яўляюцца Мінскі гарвыканкам і Акадэмія кіравання пры прэзідэнце, накіраваны на выяўленне лідэраў сярод студэнцкай моладзі і ўцягванне іх у распрацоўку і рэалізацыю праектаў па асноўных кірунках развіцця Мінска. За восем гадоў існавання "Мінскай змены" студэнты распрацавалі больш за 50 праектаў, паляпшэння гарадскога асяроддзя, большая частка якіх была ажыццёўлена на практыцы.

Першымі адроджаную стыпендыю Чапскага атрымалі пяць студэнтаў розных навучальных устаноў, якія прыдумалі і рэалізавалі праект "Школа поспеху": студэнт БДУІРа Мікіта Дубко, студэнт ВГКС Дзмітрый Буйноўскі, студэнт МДЛУ Аляксандр Рагулін і два студэнты Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Мікалай Багамякаў і Ілля Рокач.

"Мы ўдзячныя заводу "Аліварыя" за адраджэнне Стыпендыі Чапскага і матэрыяльную падтрымку ўдзельнікаў "Мінскай змены", — заявіў на цырымоніі начальнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Яраслаў Балвановіч.

Кіраўнік аддзела моладзі таксама адзначыў, што сёлета ад 25 ВНУ Беларусі было пададзена 90 заявак, а строгі адбор журы конкурсу прайшлі толькі 30.

"Лідэры праекта, я ўпэўнены, стануць годнай зменай у справе далейшага ўладкавання жыцця нашага горада", — падкрэсліў Балвановіч.

Стыпендыя Чапскага была заснаваная пасля смерці бізнэсоўца і мецэната Карла Гутэн-Чапскага ў пачатку XX стагоддзя і выплачвалася самым здольным студэнтам Мінска. Сродкі на стыпендыю вылучаліся з спецыяльных укладаў, завешчаныя Чапскім Мінскай мужчынскі урадавай гімназіі.

Стужка навiн
0