Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня або праз тыдзень пасля свята Тройцы (Сёмухі), якая сканчаецца абрадам "Праводзінаў русалкі". Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры традыцыйнага беларускага свята, які па ініцыятыве этнографа Сяргея Выскваркі адноўлены ў вёсках Загалле і Нежын Любанскага раёна Мінскай вобласці.
любань (беларусь)
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
1920
1080
true
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
252
60
Sputnik Беларусь
у беларусі, навіны , любань (беларусь), культура і мастацтва, стыль жыцця і адпачынак, гісторыя, нацыянальная культура, святочныя і выхадныя дні, культура
у беларусі, навіны , любань (беларусь), культура і мастацтва, стыль жыцця і адпачынак, гісторыя, нацыянальная культура, святочныя і выхадныя дні, культура
Як прагнаць русалак з вёскі, каб не заказыталі да смерці
Абрад праводзінаў русалак з вёскі правялі ў нядзелю на Беларусі.
Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня або праз тыдзень пасля свята Тройцы (Сёмухі), якая сканчаецца абрадам "Праводзінаў русалкі". Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры традыцыйнага беларускага свята, які па ініцыятыве этнографа Сяргея Выскваркі адноўлены ў вёсках Загалле і Нежын Любанскага раёна Мінскай вобласці.
Русальны тыдзень на Беларусі святкуюць праз 8 тыдняў пасля Вялікадня ці праз тыдзень пасля свята Троіцы (Сёмухі) - звычайна там, дзе не адзначаецца Купалле.
Паводле традыцыйных вераванняў, русалкі - гэта душы дзяўчат-тапельніц або памерлых немаўлятаў. Характэрна, што беларускія русалкі без хваста і выглядаюць часцей за ўсё як звычайныя аголеныя дзяўчыны з доўгімі валасамі і блакітнымі або зялёнымі вачыма.
З вады яны могуць выходзіць толькі на той час, пакуль не высахнуць іх валасы, але на русальным тыдні яны могуць ўдосталь нагуляцца па зямлі. Бегаюць па палях і лясах, качаюцца на арэлях або галінках бярозы, прыходзяць у вёскі.
Калі русалкам сустрэнецца малады чалавек, то могуць і заказытаць да смерці. Таму моладзь спявае русальныя песні і прамаўляе спецыяльныя змовы, якія дапамагаюць засцерагчыся ад бяды.
Згодна з абрадам, у кожнай вёсцы, дзе праходзіла святкаванне, выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, распляталі ёй косы, апраналі вянок і тонкую белую сукенку.
Кожная русалка вылівала ваду са свайго збана ў жбанок старэйшай жанчыны, якая кіруе гуляннем, пры гэтым прыгаворвала змовы на адвод русалак з вёскі. У якой з дзяўчат будзе перапоўнены збан - тая і пойдзе паліваць вадой ўсіх прысутных. Лічыцца, што гэта надае сіл і здароўя.