Кліп быў выкладзены ў сеціва ў сярэдзіне мая.Рэжысёрам-пастаноўшчыкам стаў Аляксей Сатолін — кіраўнік беларускай прадакшн-студыі Partizan, якая і ўвасобіла мастацкую задуму "Ленінграда". Галоўную ролю ў кліпе выконвае актрыса тэатра імя Янкі Купалы, тэлевядучая Юлія Шпілеўская.
"Стары Бом (брытанскі навуковец-фізік — Sputnik) ведаў: свет падобны на вечнае штучнае вогнішча, якое гарыць, і тыя, хто хоча абпальвацца аб яго, будуць абпальвацца, а тыя, хто хоча сагрэцца ў ім, — сагрэюцца. Бом ведаў, што ўсе ўласцівасці гэтаму агню толькі прыпісваюцца — ён можа нават замарозіць, варта толькі нарадзіцца ў адпаведнай структуры свету. Менавіта такога роду агонь спарадзіў вялікі выбух, які заўсёды нараджае новае жыццё. Менавіта да гэтага заклікаюць вясновыя жанчыны-бомбы на нашых вуліцах", — такім тэкстам суправадзіла група« Ленінград »сваё новае відэа.