СК распавёў падрабязнасці забойства пенсіянеркі каструляй

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак следчага камітэту ў Мінску
Будынак следчага камітэту ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа, рондаль канфіскавана.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Кіраваннем Следчага камітэта па Мінску ўсталёўваюцца абставіны забойства пажылой жанчыны, здзейсненага ў адным з раёнаў сталіцы, паведамілі ў СК.

Па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі затрыманы мінчанін 1937 года нараджэння.

"Раніцай 9 чэрвеня ў кватэры па месцы жыхарства паміж састарэлымі мужам і жонкай адбылася сварка, падчас якой мужчына нанёс сваёй жонцы, 1937 года нараджэння, не менш за пяць удараў каструляй па галаве. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння", — паведамілі Sputnik ў сераду ў Следчым камітэце Беларусі.

Там ўдакладнілі, што брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў на месца забойства выклікалі суседзі, якія пачулі крыкі аб дапамозе, жахлівыя гукі з кватэры пацярпелай.

"У дачыненні да мужчыны, 1937 года нараджэння, кіраваннем Следчага камітэта па Мінску распачата крымінальная справа па артыкуле "забойства", — сказалі ў СК.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі і спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выраблены агляд месца здарэння, падчас якога канфіскавана прылада злачынства, паінфармавалі суразмоўцы агенцтва.

"Па крымінальнай справе прызначана правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да падазраванага", — паведамілі ў СК.

Стужка навiн
0