Прыём на бюджэтныя месцы ў ВНУ будзе скарочаны

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дамінуючымі па наборы ў ВНУ будуць спецыяльнасці, запатрабаваныя ў рэальным сектары эканомікі, у тым ліку і на медыцынскія спецыяльнасці.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Міністэрства адукацыі заяўляе аб скарачэнні набору ў 2015 годзе на бюджэтную форму навучання.

У Беларусі стартавала ўступная кампанія ў вышэйшыя навучальныя ўстановы: 14 чэрвеня абітурыенты здаюць першы тэст на ЦТ, 8 ліпеня пачнецца прыём дакументаў у ВНУ.

"Сёлета мы прагназуем скарачэнне прыёму абітурыентаў на бюджэтную форму навучання ў ВНУ прыкладна на адну тысячу чалавек", — паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Паводле яго слоў, студэнтамі ВНУ ў гэтым годзе могуць стаць 66,7 тысячы чалавек, у тым ліку на бюджэт маюць магчымасць паступіць 27,9 тысячы чалавек. Плануецца, што 22,7 тысячы чалавек паступяць на дзённую форму атрымання адукацыі і 5,3 тысячы — на завочную.

Богуш разам з тым адзначыў, што структура набораў ў ВНУ захаваецца, дамінуючымі па наборы ў ВНУ будуць спецыяльнасці, запатрабаваныя ў рэальным сектары эканомікі, у тым ліку і на медыцынскія спецыяльнасці.

У пэўнай ступені скараціцца прыём на юрыдычныя спецыяльнасці. У параўнанні з 2014 годам план прыёму ў прыватныя ВНУ ў гэтым годзе скарочаны амаль на 45%, усяго ў прыватныя ўстановы вышэйшай адукацыі плануецца прыняць 8,9 тысячы чалавек, сказаў Богуш.

Стужка навiн
0