МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Мінчане прывыкнуць да таго, што ва ўсіх крамах горада не будзе прадавацца спіртное пасля 22:00 — тым, каму будзе трэба, набудуць алкаголь загадзя, лічыць начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама Ніна Емяльянава.
Адміністрацыі ўсіх раёнаў беларускай сталіцы прынялі ў пачатку лета рашэнне ўвесці для Мінска з 15 чэрвеня абмежаванне для продажу ўсіх відаў алкагольнай прадукцыі — з 9:00 да 22:00.
"Для пакупнікоў галоўнае пастаянства: калі вы ведаеце, што крама працуе да вызначана часу, вы ж не пойдзеце ў яе пазней. Так і тут: калі ва ўсіх крамах горада будзе дзейнічаць аднолькавае абмежаванне на продаж алкаголю, гэта стане звыклым і звычайным", — цытуе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал словы Емяльянавай.
На яе думку, новаўвядзенне ніяк не ада'ецца на аб'ёме выручкі крам, паколькі тыя грамадзяне, каму спатрэбіцца, будуць набываць алкаголь загадзя.
Емяльянава таксама адзначыла, што сталічныя ўлады будуць сачыць за эфектыўнасцю новаўвядзення.
"Пасля ўвядзення абмежавання тры-чатыры месяцы, можа быць, паўгода будзем адсочваць сітуацыю, каб ацаніць эфект ад мерапрыемства", — сказала яна.
Па словах Емяльянавай, грамадзянам трэба з гумарам ставіцца да сітуацыі: "Каму не хапіла выпіўкі, пасля дзесяці вечара няхай вып'юць гарбаты".
Ініцыятыва уніфікаваць графік продажу алкаголю ў Мінску і абмежаваць час гандлю спіртнымі напоямі і півам належыць ГУУС Мінскага гарвыканкама. Аднак з увядзеннем абмежаванні ў ГУУС кажуць аб магчымасці павелічэння незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.