МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Унясенне дадзеных аб тураператарах і турагентах ў рэестр стане абавязковай умовай для дзейнасці на рынку турыстычных паслуг, паведаміў у інтэрв'ю БелТА дырэктар дэпартамента па турызму міністэрства спорта і турызма Беларусі Вадзім Кармазін.
З дапамогай рэестра турыст зможа прагледзіць гісторыю любой турфірмы, пазнаёміцца з яе дзейнасцю і даведацца, ці зарэгістраваная яна афіцыйна.
"Рэестр будзе ўяўляць сабой свайго роду інфармацыйную сістэму, але трэба разумець, што дадзенае новаўвядзенне не павінна весці да бюракратызацыі, паколькі цяпер у краіне праводзіцца палітыка скарачэння адміністрацыйных працэдур, каб яны не перашкаджалі бізнэсу", — адзначыў Кармазін.
Акрамя ўвядзення адзінага рэестра ў закон "Аб турызме" плануецца ўвесці артыкул аб адміністарцыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы турызму.
"Гэта было ініцыятывай нашага міністэрства. Цяпер у дэпартамента па турызме ёсць функцыі па правядзенні наглядных праверак, але, на жаль, няма функцыі адміністрацыйнага ўздзеяння, г.зн. штрафныя санкцыі за парушэнні не прымяняюцца. Калі ажыццяўляецца кантроль, то павінна быць і адказнасць за парушэнне тых ці іншых нормаў заканадаўства", — паведаміў Кармазін.