У беларускіх школах увядуць абавязковае выкананне гімна

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкСцяг Рэспублікі Беларусь
Сцяг Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адпаведная папраўка была ўнесена ў закон “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” Палатай прадстаўнікоў 11 чэрвеня.
МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Норма прадугледжвае абавязковае выкананне гімна вучнямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў пачатку і напрыканцы навучальнага года, паведамляюць СМІ.
Плануецца, што новыя нормы заканадаўста дапамогуць сфармаваць у школьнікаў паважлівае стаўленне да дзяржаўнай сімволікі.
Дакументам удакладняецца пералік месцаў, дзе падымаецца або усталёўваецца дзяржсцяг і размяшчаецца герб, а таксама замацоўваюцца патрабаванні да цырымоніі яго ўзняцця або ўстанаўлення.
Згодна з праектам закона, выява дзяржаўнага герба павінна змяшчацца, у прыватнасці, на дакументах аб адукацыі і службовых пасведчаннях, на афіцыйных сайтах дзяржорганаў у інтэрнэце.
Пры афіцыйным выкананні дзяржаўнага гімна прысутныя слухаюць і выконваюць яго стоячы, а калi выкананне гімна суправаджаецца ўзняццем дзяржаўнага сцяга, прысутныя паварочваюцца да сцяга тварам.
Стужка навiн
0