КДК пракантралюе ўсе этапы ўступнай кампаніі

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкІспыты ў школе
Іспыты ў школе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У камітэце, паводле інфармацыі прэс-службы, зробяць усё, каб працэдура залічэння студэнтаў была дэмакратычнай і галоснай.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Больш за 200 супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю будуць сачыць за ходам ўсіх этапаў уступнай кампаніі 2015 года, паведамілі Sputnik ў прэс-службе КДК.

Указам прэзідэнта зацверджаны склад дзяржкамісіі, узначальвае якую віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, асноўная задача камісіі — кантроль за прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні.

"У кожнай установе адукацыі таксама створаны камісіі па кантролі за ходам паступлення. У працы іх працы задзейнічаны каля 200 работнікаў КДК", — сказалі ў камітэце.

КДК будзе сачыць за ўсімі этапамі уступнай кампаніі: ад цэнтралізаванага тэставання, да прыёму дакументаў, падрыхтоўкі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння студэнтаў.

У камітэце адзначылі, што не дадуць "ніякіх шанцаў ахвочым патрапіць у ВНУ "з чорнага ходу". У той жа час у прэс-службе падкрэслілі, што КДК зробіць усё, "каб уступныя выпрабаванні прайшлі ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам, а працэдура залічэння была дэмакратычнай і галоснай".

Стужка навiн
0