https://bel.sputnik.by/20150614/1015693554.html
Лепшыя фільмы пра вайну: "Гадзіннік спыніўся апоўначы"
Лепшыя фільмы пра вайну: "Гадзіннік спыніўся апоўначы"
Sputnik Беларусь
У год выхада фільма яго прагледзела больш за 35 мільёнаў гледачоў. 14.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-14T11:01+0300
2015-06-14T11:01+0300
2023-02-23T14:02+0300
у беларусі
навіны
культура
спадчына
беларусьфільм
кіно
лепшыя беларускія фільмы
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101571/70/1015717054_0:57:3076:1990_1920x0_80_0_0_236521a63e68f5824f8c658a852e0bbd.jpg
Юлія Хвошч, SputnikФільм быў пастаўлены на кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысерам Мікалаем Фігуроўскім у 1959 годзе і заснаваны на рэальных падзеях. Адноўлены на кінастудыі імя М. Горкага ў 1974 годзе.СюжэтУ аснове сюжэту фільма ляжаць сапраўдныя падзеі, якія адбываліся ў акупаваным Мінску: у прыватнасці, аперацыя партызан на чале з Аленай Мазанік па ліквідацыі кіраўніка рэйхскамісарыята Остланд Вільгельма Кубе. У фільме атраду партызан пад кіраўніцтвам настаўніцы Ганны Чорнай і пры ўдзеле неспрактыкаванай выведніцы Марыны Казаніч трэба будзе захапіць і знішчыць мінскага гаўляйтэра Вільгельма фон Кауніца.Навагодняя ноч 1943 года ў акупаваным, разбураным Мінску. У дом кіраўніка падпольнай арганізацыі Ганны Чорнай малады падпольшчык Коля Дзееў прыводзіць сваю каханую Марыну.Ганна асуджае Колю за легкадумны ўчынак. Ён запэўнівае, што цалкам давярае дзяўчыне. Марыну вырашана адправіць у партызанскі атрад. Пачынаецца налёт савецкай авіяцыі. Коля і Марына ідуць сігналіць самалётам. Іх перасьледуе нямецкі афіцэр. Коля загадвае Марыне бегчы, а сам уступае ў сутычку з афіцэрам і забівае яго. Марына знаходзіць у руінах і ратуе прыціснутую бэлькай жонку фон Кауница. Тая оебщает отблагодатить дзяўчыну, узяўшы яе служанкай ў свой дом. Марына вырашае на свой страх і рызыка трапіць у дом гаўляйтэра….Сродкамі кінематографаЦікавы, выкананы на высокім прафесійным узроўні фільм. Усё (ад першага да апошняга эпізоду) — сюжэтная лінія, аператарская і рэжысёрская работа, выразныя музычныя вобразы — стварае арганічную фактуру стужкі.Выдатна выканана работа аператара. Напружанне сюжэтнай лініі перадаецца не толькі мантажом, чаргаваннем эпізодаў і гульнёй акцёраў, але і за кошт руху камеры.Ідэйна-ўзвышанае ўтрыманне фільма зусім не перашкаджае яго дэтэктыўнаму жанру.АкцёрыСамы яркі вобраз фільма — вобраз фон Кауница. Мабыць, першы ў гісторыі беларускага кінематографа найбольш дакладны і пераканаўчы вобраз нямецкага ворага. Акцёр Дзмітрый Арлоў раскрывае вобраз свайго героя глыбока і шматгранна.Актрыса Рыта Гладунко, не гледзячы на нявопытнасць і пераіграванне ў некаторых сцэнах, годна справілася з пастаўленай задачай — перадаць усхваляванні і эмацыйны стан маладой дзяўчыны. Знешнасць актрысы адрозніваецца яркімі, тыпова славянскімі рысамі — у гэтым несумненная заслуга рэжысёра пры падборы акцёраў на галоўныя ролі.Удала выглядаюць і другарадныя персанажы. Ігра Ржэцкай адрозніваецца дакладнасцю і пераканаўчасцю.Велізарнае эмацыйнае ўздзеянне на гледача робіць песня Марыны, выкананая на беларускай мове ў доме ворага. Мабыць, гэта адзіная сцэна ў фільме, дзе актрыса па-сапраўднаму адчула душэўны стан сваёй гераіні. Песня ўяўляе сабой музычную кульмінацыю ўсяго фільма. Гэта не проста песня-устаўка, пазначаная сцэнарыем. Гэта самастойная частка драматургіі фільма, у ёй чуецца і боль за радзіму, і вера ў перамогу.Не ма­гу я знай­сці тое сло­ва, Каб кра­су рас­ка­за­ла тваю. Не ма­гу я знай­сці тое сло­ва, Каб лю­боў рас­ка­за­ла маю. Не ма­гу па­раў­наць ця­бе з зор­кай — Днём не све­ціць яна над зям­лёй. Не ма­гу па­раў­наць ця­бе з квет­кай — Не цві­це ў са­дзе квет­ка зі­мой.У роляхР. Гладунко — МарынаД. Арлоў — фон КауніцА. Козырава — Ганна ІванаўнаП. Пекур — ВерхаводкаЮ. Багалюбаў — МікалайЯ. Карнавухаў — РыдэльЗдымачная група Аператар — У. Акулічмастак — Я. Ганкінкампазітар — І. Любантэкст песень — А. Русакгукааператар- У. Дзіомкінмастакі-грымеры — Б. Ягораў, Г. Ягоравамантаж — Я. Аксенкадругі рэжысер — Ю. Рыбчанок, П. Шамшур.Фільм адзначаны ўзнагародаміДыплом і трэцяя прэмія фільму на ІІ Усесаюзным Кінафестывалі (Кіеў, 1959 год)Дыплом і першая прэмія Р. Гладунко за лепшае выкананне жаночай ролі на ІІ Усесаюзным Кінафестывалі (Кіеў, 1959 год).
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101571/70/1015717054_0:57:3076:1990_1920x0_80_0_0_236521a63e68f5824f8c658a852e0bbd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, спадчына, беларусьфільм, кіно, лепшыя беларускія фільмы, беларусь
у беларусі, навіны , культура, спадчына, беларусьфільм, кіно, лепшыя беларускія фільмы, беларусь
Лепшыя фільмы пра вайну: "Гадзіннік спыніўся апоўначы"
11:01 14.06.2015 (абноўлена: 14:02 23.02.2023) У год выхада фільма яго прагледзела больш за 35 мільёнаў гледачоў.
Фільм быў пастаўлены на кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысерам Мікалаем Фігуроўскім у 1959 годзе і заснаваны на рэальных падзеях. Адноўлены на кінастудыі імя М. Горкага ў 1974 годзе.
У аснове сюжэту фільма ляжаць сапраўдныя падзеі, якія адбываліся ў акупаваным Мінску: у прыватнасці, аперацыя партызан на чале з Аленай Мазанік па ліквідацыі кіраўніка рэйхскамісарыята Остланд Вільгельма Кубе. У фільме атраду партызан пад кіраўніцтвам настаўніцы Ганны Чорнай і пры ўдзеле неспрактыкаванай выведніцы Марыны Казаніч трэба будзе захапіць і знішчыць мінскага гаўляйтэра Вільгельма фон Кауніца.
Навагодняя ноч 1943 года ў акупаваным, разбураным Мінску. У дом кіраўніка падпольнай арганізацыі Ганны Чорнай малады падпольшчык Коля Дзееў прыводзіць сваю каханую Марыну.
Ганна асуджае Колю за легкадумны ўчынак. Ён запэўнівае, што цалкам давярае дзяўчыне. Марыну вырашана адправіць у партызанскі атрад. Пачынаецца налёт савецкай авіяцыі. Коля і Марына ідуць сігналіць самалётам. Іх перасьледуе нямецкі афіцэр. Коля загадвае Марыне бегчы, а сам уступае ў сутычку з афіцэрам і забівае яго. Марына знаходзіць у руінах і ратуе прыціснутую бэлькай жонку фон Кауница. Тая оебщает отблагодатить дзяўчыну, узяўшы яе служанкай ў свой дом. Марына вырашае на свой страх і рызыка трапіць у дом гаўляйтэра….
Цікавы, выкананы на высокім прафесійным узроўні фільм. Усё (ад першага да апошняга эпізоду) — сюжэтная лінія, аператарская і рэжысёрская работа, выразныя музычныя вобразы — стварае арганічную фактуру стужкі.
Выдатна выканана работа аператара. Напружанне сюжэтнай лініі перадаецца не толькі мантажом, чаргаваннем эпізодаў і гульнёй акцёраў, але і за кошт руху камеры.
" Поспеху фільма нямала садзейнічала ўдумлівая, творчая работа аператара… Натурныя здымкі праўдзіва перадаюць хвалюючы малюнак жыцця горада, захопленага ненавісным ворагам. Выразна прамаляваныя партрэты дакладна перадаюць эмацыянальны стан персанажаў", — піша кінакрытык А. Сцяпанава.
Ідэйна-ўзвышанае ўтрыманне фільма зусім не перашкаджае яго дэтэктыўнаму жанру.
Самы яркі вобраз фільма — вобраз фон Кауница. Мабыць, першы ў гісторыі беларускага кінематографа найбольш дакладны і пераканаўчы вобраз нямецкага ворага. Акцёр Дзмітрый Арлоў раскрывае вобраз свайго героя глыбока і шматгранна.
Актрыса Рыта Гладунко, не гледзячы на нявопытнасць і пераіграванне ў некаторых сцэнах, годна справілася з пастаўленай задачай — перадаць усхваляванні і эмацыйны стан маладой дзяўчыны. Знешнасць актрысы адрозніваецца яркімі, тыпова славянскімі рысамі — у гэтым несумненная заслуга рэжысёра пры падборы акцёраў на галоўныя ролі.
Удала выглядаюць і другарадныя персанажы. Ігра Ржэцкай адрозніваецца дакладнасцю і пераканаўчасцю.
Велізарнае эмацыйнае ўздзеянне на гледача робіць песня Марыны, выкананая на беларускай мове ў доме ворага. Мабыць, гэта адзіная сцэна ў фільме, дзе актрыса па-сапраўднаму адчула душэўны стан сваёй гераіні. Песня ўяўляе сабой музычную кульмінацыю ўсяго фільма. Гэта не проста песня-устаўка, пазначаная сцэнарыем. Гэта самастойная частка драматургіі фільма, у ёй чуецца і боль за радзіму, і вера ў перамогу.
Не магу я знайсці тое слова,
Каб красу расказала тваю.
Не магу я знайсці тое слова,
Каб любоў расказала маю.
Не магу параўнаць цябе з зоркай —
Днём не свеціць яна над зямлёй.
Не магу параўнаць цябе з кветкай —
Не цвіце ў садзе кветка зімой.
А. Козырава — Ганна Іванаўна
гукааператар- У. Дзіомкін
мастакі-грымеры — Б. Ягораў, Г. Ягорава
другі рэжысер — Ю. Рыбчанок, П. Шамшур.
Фільм адзначаны ўзнагародамі
Дыплом і трэцяя прэмія фільму на ІІ Усесаюзным Кінафестывалі (Кіеў, 1959 год)
Дыплом і першая прэмія Р. Гладунко за лепшае выкананне жаночай ролі на ІІ Усесаюзным Кінафестывалі (Кіеў, 1959 год).