МІНСК, 14 чэр —Sputnik. Лёгкаматорны самалёт Іл-103 разбіўся пад Брэстам — загінулf два чалавекі, паведамілі Sputnik ў нядзелю ў прэс-службе МНС.
Трагедыя адбылася каля 12:00. Паветранае судна Іл-103 РУП "Беллесавія" выконвала палётнае заданне па выяўленні пажараў у экасістэмах. Падзенне адбылося ў некалькіх кіламетрах ад брэсцкага аэрапорта.
"Загінулі камандзір паветранага судна Мядзведзеў Міхаіл Юр'евіч і старэйшы лётчык-назіральнік Барысюк Аляксандр Іванавіч. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых", — распавялі ў ведамстве.
Там таксама адзначылі, што створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта.
"МНС не каментуе здарэнне да высвятлення ўсіх абставінаў таго, што здарылася", — сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik прэс-сакратар ведамства Віталь Навіцкі.
Да высвятлення ўсіх абставінаў выкарыстанне самалётаў дадзенага тыпу часова прыпынена. На дадзены момант на месцы здарэння працуюць следчыя, міліцыя, супрацоўнікі МНС.